Райнальд Тызенгаўз
Райнальд Тызенгаўз (польск.: Rajnold Tyzenhauz; 7 верасня 1830, Паставы — 29 ліпеня 1880, Гайдэльберг) — беларуска-літоўскі арыстакрат, прадпрымальнік, мецэнат. БіяграфіяРайнальд Тызенгаўз[2] нарадзіўся 7 верасня 1830 года ў Паставах. Сын вядомага навукоўца-арнітолага Канстанціна Тызенгаўза і Валерыі Ваньковіч. З дзяцінства граў у сямейным тэатры. Атрымоўваў хатнюю адукацыю, таксама наведваў заняткі ў Гайдэльбергскім універсітэце. Пасля смерці бацькі ў 1853 годзе разам з сястрой Аленай пасяліўся ў пастаўскім палацы Тызенгаўзаў, дзе вёў досыць мізантрапічны лад жыцця. Меў слабое здароўе. У Паставах Райнальд Тызенгаўз стварыў добрую бібліятэку і ўпарадкаваў багаты сямейны архіў[3]. Быў блізкім сябрам мастака і грамадскага дзеяча Эдварда Яна Ромера. У 1868 годзе з графам Бенедыктам Генрыкам Тышкевічам (якому быў апекуном) наведаў Англію, у 1870 годзе падарожнічаў у Рым. Канец свайго жыцця правёў у Ракішках. Сваю вялізную маёмасць перапісаў у 1872 годзе свайму ўнучатаму пляменніку Юзафу Пшаздзецкаму, пры ўмове стварэння маярату і змены прозвішча на «Тызенгаўз». Аднак расійскія царскія ўлады не дазволілі таму змяніць прозвішча. Памёр 29 ліпеня 1880 годзе ў Гайдэльбергу, куды выехаў на лячэнне. У снежні 1880 года быў пахаваны ў крыпце касцёла ў Ракішках. На надмагіллі ўсталяваная скульптура працы аўстрыйскага скульптара Ота Кёніга. Яго землі ў спадчыну перашлі да сястры Марыі, жонкі Аляксандра Пшаздзецкага, і іх сыноў: Канстанціна і Густава. Прадпрымальніцкая дзейнасцьПрытрымліваўся прынцыпаў «арганічнай працы». Быў вядомы як арганізатар узорнай гаспадаркі на сваіх вялізных уладаннях. Ва ўспамінах Адама Кіркора характарызуецца як «знакаміты эканаміст» і «самы багаты пан на Літве»[4]. Асаблівую ўвагу надаваў развіццю Ракішскага графства, дзе валодаў буйным маёнткам, у якім налічвалася 18 843 дзесяцін прыдатнай зямлі і 7607 прыгонных сялян. У 1853 перавёў усіх сялян на аброк, пакінуўшы толькі невялікую долю натуральных павіннасцей, пры гэтым былі дараваныя ўсе запазычнасці. «Мерапрыемства апынулася настолькі эфектыўным, што ўжо з наступнага года сяляне выплочвалі аброк цалкам і своечасова. З пераводам на аброк сяляне сталі „заўважна больш стараннымі“, у іх павялічылася колькасць жывёлы, лепш сталі апрацоўвацца палі, пачалі знікаць курныя хаты, з’явілася школа, колькасць корчмаў скарацілася з 70 да 3 (у перыяд з 1839 па 1859 г.)»[5]. Таксама спрабаваў распачаць параходны гандаль па Нёмане і Віліі, але гэта ініцыятыва не была дужа паспяховай, што апісаў Канстанцін Тышкевіч:
У Ракішках пабудаваў вялізны мураваны «галандскі» млын з каменю. Разам з Аляксандрам Пшаздзецкім быў саўласнікам гатэля «Еўрапейскі» ў Варшаве. Для служачых гатэля напісаў інструкцыю па выкананні сваіх абавязкаў. МецэнацтваУ 1855 годзе закупіў за мяжою для бібліятэкі Віленскага лекарскага таварыства рукапіс успамінаў Юзафа Франка. У 1856 годзе ахвараваў Віленскай археалагічнай камісіі арніталагічную калекцыю свайго бацькі, Канстанціна Тызенгаўза (перададзена ў 1858), а таксама фундаваў шафы для экспанавання. Надрукаваў вялікім накладам працу Канстанціна Тызенгаўза «Аалогія польскіх птушак». Быў мецэнатам музычных школ у Паставах і Ракішках. Па стане на 1876 год пастаўская школа, якой кіраваў Пётр Шчука, мела два аддзелы: аркестравы і харавы. У 1877годзе ў яе рэпертуары было каля 30 твораў. Вучні выступалі не толькі ў рэзідэнцыі, але і ў касцёле. Фундаваў перабудову касцёла святога Мацвея ў Ракішках (1866—1877). Заснаваў стыпендыі для бедных студэнтаў, якія вучыліся ва ўніверсітэтах[7]. Сацыяльна-палітычная дзейнасць![]() Прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы рэформы па ліквідацыі прыгону. Быў сябрам цэнтральнай камісіі ў Вільні, якая пачала працу 17 снежня 1858 года і мусіла распрацоўваць правілы вызвалення прыгонных сялян. Падтрымліваў там праект, які распрацавала ковенская шляхта, дзе прапаноўвалася праграма пераходу на агульны чынш з рэвізіяй кожныя 12 гадоў, разам з захаваннем права на зямлю ў дваранства. У студзені 1860 быў дэпутаваны ад цэнтральнай віленскай камісіі ў Рэдакцыйную камісію ў Санкт-Пецярбургу, якая аналізавала прапанаваныя праекты рэформаў. 30 красавіка 1860 распрацаваны праект мясцовага палажэння для чатырох губерняў (Віленскай, Гарадзенскай, Ковенскай і Мінскай) абмяркоўваўся на паседжанні агульнай прысутнасці Рэдакцыйнай камісіі з удзелам прадстаўнікоў Віленскай агульнай камісіі А. Дамейкі і Р. Тызенгаўза і дэпутата Мінскага губернскага камітэта А. Аскеркі. Найбольш напружаная спрэчка паміж членамі Рэдакцыйных камісій і мясцовымі дэпутатамі ўзнікла па пытанню, ці пакідаць у пастаяннымі карыстанні сялян частку зямлі. Дэпутаты патрабавалі вызвалення сялян без зямлі, пагаджаючыся пакінуць сялянам у карыстанне іх надзелы толькі на часоваабавязаны перыяд, г.зн. на першыя 9 гадоў. Акрамя таго, Р. Тызенгаўз настойваў на праве памешчыкаў выдаляць сялян з аднаселляў. Усе гэтыя патрабаванні дэпутатаў былі адхіленыя, але па адным пытанні яны дабіліся перавагі, было вырашана пераглядаць павіннасці праз кожныя 20 гадоў[8]. Да восені 1860 года быў распрацаваны агульны праект камісіі, і 10 кастрычніка 1860 года яна прыпыніла сваю дзейнасць. 1 лістапада 1860 члены рэдакцыйнай камісіі былі прынятыя ў Зімнім палацы імператарам Аляксандрам ІІ[9] У гэтым час літоўская шляхта пачынае распрацоўваць ідэю Земляробчага таварыства або хаця б Земскага крэдытнага таварыства на ўзор тых, якія існавалі ў Каралеўстве Польскім. З’езды адбываліся ў Вільні, дзе імі зацікавіўся Райнальд Тызенгаўз і пачаў запрашаць прыязджаць землеўласнікаў у свой віленскі палац на нарады. Як успамінае Якуб Гейштар,
У паўстання 1863—1864 гадоў Якуб Гейштар прапаноўваў Райнальду Тызенгаўзу ўзначаліць паўстанцкі камітэт на ўмовах ананімнасці, але той адмовіўся[11]. ПубліцыстыкаБыў аўтарам шмталікіх трактатаў, якія не пускаў у продаж, а раздаваў сярод сяброў і знаёмых. Быў прыхільнікам пазітывісцкай філасофіі. Таксама шмат увагі надаваў педагогіцы. Меў маралізатарскія схільнасці, прытрымліваўся кансерватызму і традыцыяналізму. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia