Расціслаў Іванавіч Янкоўскі
Расціслаў Іванавіч Янкоўскі (5 лютага 1930[1], Адэса[1] — 26 чэрвеня 2016[2], Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Старэйшы брат Алега Янкоўскага. БіяграфіяРаннія гадыРасціслаў Янкоўскі нарадзіўся 5 лютага 1930 года ў Адэсе ў сям’і спадчыннага шляціца, пацверджанага двараніна, былога штабс-капітана лейб-гвардыі Сямёнаўскага палка. Род Янкоўскіх мае беларускія і польскія карані. У 1930-х гадах бацька быў рэпрэсаваны, двойчы арыштоўваўся. Пасля яго вяртання сям’я пераехала з Адэсы ў Рыбінск. Падчас Другой сусветнай вайны жылі ў Джэзказкане (Казахстан), затым у Ленінабадзе (Бустон, Таджыкістан), дзе бацька працаваў на будаўніцтве. Падчас навучання ў школе Расціслаў займаўся ў гуртку мастацкай самадзейнасці, іграў камедыйныя ролі. Тады ж ён пачаў займацца боксам і стаў чэмпіёнам Таджыкістана сярод юнакоў. Па заканчэнні школы ажаніўся, працаваў дыспетчарам аўтабазы ў Ленінабадзе, працягваў удзельнічаць у самадзейнасці Палаца культуры, дзе яго заўважыў кіраўнік мясцовага тэатра Д. М. Ліхавецкі і прапанаваў працаваць у тэатры. Спачатку Расціслаў адмаўляўся, бо не было адукацыі, але яму прапанавалі вучыцца тэатральнай справе паралельна акцёрскай дзейнасці. Р. Янкоўскі згадзіўся на прапанову, вучыўся ў студыі пры тэатры і быў заняты ў спектаклях тэатра: «Макар Дубрава» А. Карнейчука , «Апошнія» М. Горкага. У 1951 годзе скончыў Тэатральную студыю пры Ленінабадскім драматычным тэатры[3], да 1957 года працаваў у гэтым тэатры. У БеларусіУ 1957 годзе разам з жонкай Нінай і сынам Ігарам пераехаў у Мінск, быў прыняты акцёрам у Дзяржаўны рускі драматычны тэатр Беларускай ССР імя М. Горкага (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага)[3], дзе праслужыў да канца жыцця. З 1995 па 2010 год — старшыня Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Мінску (у лістападзе 2010 года перадаў свае паўнамоцтвы Генадзю Давыдзьку)[4]. Сакратар Праўлення (1988—1998), член рады і прэзідыума (з 1998 года) Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1985—1990). Выказваўся ў падтрымку замацавання статусу беларускай мовы як дзяржаўнай[5]. У палітычных спрэчках 1990-х гадоў Янкоўскі ўстаў на бок Аляксандра Лукашэнкі[6]. З 2000 года — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання. Член Міжнароднай акадэміі тэатра пры Расійскім дабрачынным грамадскім фондзе садзейнічання тэатру і тэлебачанню «Маскі» (2001). Памёр 26 чэрвеня 2016 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках Сям’я
Узнагароды і званні
ТворчасцьМастацтва Р. Янкоўскага адметна актыўнасцю творчага пошуку, вострым драматызмам, сцэнічным тэмпераментам, яркасцю характарыстыкі вобразаў[3]. Выканаў вядомыя ролі класічнага і савецкага рэпертуару[3]. Сярод лепшых прац у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР: Арбенін («Маскарад » М. Ю. Лермантава), Наркіс («Гарачае сэрца » А. М. Астроўскага), Якаў («Апошнія» М. Горкага), Макбет, Антоній («Макбет », «Антоній і Клеапатра » У. Шэкспіра), Нагульнаў («Паднятая цаліна » па М. А. Шолахаву), Фёдар («Барабаншчыца » А. Д. Салынскага ), Фёдар Таланаў («Нашэсце» Л. М. Леонава ), Левінсон («Разгром » паводле А. А. Фадзеева), Віктар Байцоў («Іркуцкая гісторыя» А. М. Арбузава), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л. Г. Зорына), Людовік («Жыццё спадара дэ Мальера » М. А. Булгакава), Сцяпан Судакоў («Гняздо глушца» В. С. Розава ), Кшыштаф Максімавіч («Час пік» па Е. С. Ставінскага ), Джэры Раян («Двое на арэлях» У. Гібсана ), Барыс («Пад адным небам» А. І. Маўзона), Крыленка («Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Альховік («Трывога» А. Л. Петрашкевіча), Фларыян Гайшун («Вяртанне ў Хатынь» па А. М. Адамовічу)[3]. Здымаўся ў кіно. Ролі ў тэатрыСыграў больш за 160 вядучых роляў у класічным, сучасным і замежным рэпертуары, самыя значныя з якіх:
Выбраная фільмаграфія
Тэлеспектаклі
Прызнанне
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia