Станіслаў Міхайлавіч Лукашэвіч

Станіслаў Міхайлавіч Лукашэвіч
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
жнівень 1977 — студзень 1980
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Папярэднік Генадзь Барташэвіч
Пераемнік Георгій Таразевіч

Нараджэнне 7 лютага 1935(1935-02-07)
Смерць 19 снежня 2011(2011-12-19) (76 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Станісла́ў Міха́йлавіч Лукашэ́віч (7 лютага 1935(1935-02-07), Валоўшчына, Заслаўскі раён19 снежня 2011(2011-12-19), Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1977—1980), намеснік Міністра мантажных і спецыяльных будаўнічых работ БССР (1980—1992).

Біяграфія

Нарадзіўся 7 лютага 1935 года ў в. Валоўшчына Заслаўскага раёна (цяпер — Мінскі раён). Бацька пайшоў на фронт на другі дзень вайны і загінуў. Разам з дзвюма сёстрамі яго выхоўвала маці Станіслава, якая скончыла 4 класы царкоўна-прыходскай школы[1].

Скончыў сярэднюю школу з медаллю. Беспаспяхова спрабаваў паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на фізічны факультэт. Скончыў Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2[1].

Працоўную дзейнасць пачаў у 1956 годзе тэхнікам праектнага інстытута «Белдзіпраторф». Працаваў на будоўлях Мінска. Быў сакратаром Мінскага гаркама КПБ.

Са жніўня 1977 года па студзень 1980 года — старшыня выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

3 1980 па 1992 год — намеснік Міністра мантажных і спецыяльных будаўнічых работ БССР.

У 1983 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Скончыў таксама Вышэйшую партыйную школу.

З 1992 па 1994 год — намеснік кіраўніка канцэрна «Белбудмантаж».

З 1994 па 1998 год — намеснік кіраўніка дзяржаўнага канцэрна «Белмантажспецбуд».

З 1998 года па 2011 год працаваў у закрытым акцыянерным таварыстве «Інвест-сістэм», дзе ў апошнія гады ўзначальваў Савет дырэктараў.

Памёр 19 снежня 2011 года ў Мінску.

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya