Емяльян Піліпавіч Жуковіч
Емялья́н Пілі́павіч Жуко́віч (17 (29) мая 1897 — 7 снежня 1937) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, наркам камунальнай гаспадаркі БССР, наркам фінансаў БССР (1937), старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1934—1937). БіяграфіяНарадзіўся 17 (29) мая 1897 года. член РКП(б). З кастрычніка 1921 па май 1922 года — консул РСФСР у Керкі (Бухара). Пасля працаваў у органах партыйнага, дзяржаўнага кантролю (Мінск, Магілёў), быў старшынёй Выканаўчага камітэта Віцебскага гарадскога Савета, народным камісарам камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР. З сакавіка 1934 па чэрвень 1937 года — старшыня Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета. З чэрвеня да лістапада 1937 года — народны камісар фінансаў Беларускай ССР. У лістападзе 1937 года арыштаваны. 7 снежня 1937 года І. В. Сталін падпісаў падрыхтаваны НКУС СССР «Спіс асоб, якія падлягаюць суду Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР па Беларускай ССР па 1-й катэгорыі» (г. зн. вышэйшай меры пакарання). Прозвішча Жуковіча было ў гэтым спісе. Расстраляны 7 снежня 1937 года[1]. Сям’я
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia