Канстанцін Навумавіч Длугашэўскі
Канстанці́н Наву́мавіч Длугашэ́ўскі (11 (24) снежня 1905 — 1982) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Брэсцкага аблвыканкама (1939—1944) і старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1946—1955). БіяграфіяЗ сялян. Член КПСС з 1928 года. У 1925—1941 гадах на партыйнай, савецкай і гаспадарчай рабоце. У Вялікую Айчынную вайну на Заходнім, Сталінградскім, 3-м Прыбалційскім франтах. З 1945 года — першы намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, з 1946 года — старшыня Мінскага гарвыканкама, з 1954 года — намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. З 29 мая 1957 года па люты 1968 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі — камунальнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў Беларускай ССР. На XIX — XXI з’ездах КПБ выбіраўся членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—4-га скліканняў, Вярхоўнага Савета БССР 1, 3, 5-га скліканняў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 5 іншымі ордэнамі, медалямі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia