Генадзь Георгіевіч Барташэвіч
Гена́дзь Гео́ргіевіч Барташэ́віч (12 верасня 1934, Мінск — 8 кастрычніка 1993) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе, ВПШ у 1977 годзе. Працаваў дыктарам на Беларускім рэспубліканскім радыё, інжынерам-тэхнолагам, начальнікам тхнічнага бюро, намеснікам загадчыка аддзела тэхнічнага кантролю на МЗКР. З 1967 года на партыйнай рабоце: сакратар Маладзечанскага, 1-ы сакратар Мінскага гаркама КПБ, старшыня Мінскага гарвыканкама. З 1983 года 2-і сакратар ЦК КПБ. У 1987—91 гадах надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР. З 1993 года пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Член ЦК і бюро ЦК КП(б)Б (1983—1987), член ЦК КПСС (1986—1991), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1979—1989), Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975—1980 і 1985—1990). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia