Сяргей Міхайлавіч Кавалюк
Сяргей Міхайлавіч Кавалюк (нар. 7 студзеня 1980[1], Пруск, Брэсцкая вобласць) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Сын, Кірыл Кавалюк, таксама футбаліст. Кар’ераВыхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, выступаў за рэзервовыя каманды брэсцкага «Дынама», а з 2002 года трывала замацаваўся ў аснове. У 2005 годзе гуляў у Першай лізе за «Граніт» і «Баранавічы», а з 2006 года зноў гуляў у элітным дывізіёне за гродзенскі «Нёман», брэсцкае «Дынама» і жодзінскае «Тарпеда». Пасля 2010 года гуляў пераважна ў беларускай Першай лізе, пераможцам якой стаў у сезоне 2012 разам з магілёўскім «Дняпром». У другой палове 2011 года выступаў за клуб «Крэсовія» (Семятычы) з пятай польскай лігі. Узімку 2015 года спрабаваў вярнуцца ў элітны дывізіён, але прагляд у брэсцкім «Дынама» скончыўся безвынікова[2]. У хуткім часе апынуўся ў складзе «Ліды» і ў лютым 2015 года падпісаў з гэтым клубам кантракт[3]. У складзе лідскага клуба стаў адным з лідараў, у многім дзякуючы Кавалюку лідскі клуб апынуўся ў верхніх радках табліцы Першай лігі. У чэрвені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане», і 10 ліпеня падпісаў кантракт з клубам[4]. У складзе «Нёмана» замацаваўся на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на бліжэйшы сезон[5], аднак у ліпені разарваў кантракт і перайшоў у «Граніт»[6]. Стаў капітанам мікашэвіцкага клуба, у 13 матчах забіў 3 галы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 года стала вядома, што Сяргей стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[7]. Дапамог смалявіцкаму клубу па выніках сезона 2017 выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2018 года вярнуўся ў «Ліду»[8]. У ліпені 2018 года завяршыў прафесійную кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў акадэмію брэсцкага «Дынама»[9]. У жніўні 2018 года быў таксама заяўлены за каманду «Рух» у Другой лізе[10] і дапамог ёй атрымаць перамогу ў турніры. У сезоне 2019 трапіў у заяўку «Руха» ў Першай лізе, аднак на полі не з’яўляўся. У пачатку 2020 года далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі, які на наступны год быў перайменаваны ў «Маларыту». Гуляў у камандзе да канца сезона 2021. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia