Сярэдняе геаметрычнае двух лікаў x, y з'яўляецца сярэднім арыфметыка-гарманічным гэтых лікаў, г. зн. раўняецца граніцы дзвюх паслядоўнасцей і вызначаных наступным чынам:
і
дзе раўняецца сярэдняму гарманічнаму папярэдніх значэнняў дзвюх паслядоўнасцей. Абедзве паслядоўнасці і збягаюцца да сярэдняга геаметрычнага лікаў x і y.
Сярэдняе геаметрычнае ўзважанае
Сярэдняе геаметрычнае ўзважанае набору рэчаісных лікаў з рэчаіснымі вагамі вызначаецца як
У тым выпадку, калі ўсе вагі роўныя паміж сабою, сярэдняе геаметрычнае ўзважанае супадае з сярэднім геаметрычным.
У геаметрыі
Вышыня прамавугольнага трохвугольніка, апушчаная на гіпатэнузу, ёсць сярэдняе прапарцыянальнае паміж праекцыямі катэтаў на гіпатэнузу, а кожны катэт ёсць сярэдняе прапарцыянальнае паміж гіпатэнузай і яго праекцыяй на гіпатэнузу.
Гэта дае геаметрычны спосаб пабудовы сярэдняга геаметрычнага двух (даўжынь) адрэзкаў: трэба пабудаваць акружнасць на суме гэтых двух адрэзкаў як на дыяметры, тады вышыня, пабудаваная з пункта іх злучэння да перасячэння з акружнасцю, дасць шукаемую велічыню.
Сувязь з абагульненымі сярэднімі
Сярэдняе геаметрычнае можна разглядаць як граніцу сярэдніх ступенных пры .