Квантыль

Квартылі, або квантылі парадкаў 0.25, 0.5 і 0.75 нармальнага размеркавання. Плошча пад графікам шчыльнасці роўная на чатырох інтэрвалах: (−∞,Q1), (Q1,Q2), (Q2,Q3), і (Q3,+∞).

Квант́ылі (англ.: quantiles) — значэнні, якія падзяляюць размах размеркавання імавернасцей на непарыўныя інтэрвалы роўнай імавернасці, або такім жа чынам падзяляюць назіранні ў выбарцы[d]. Некаторыя квантылі маюць спецыяльныя назвы, напрыклад квартылі[en] (чатыры групы), дэцылі[en] (дзесяць груп) і працэнтылі[en] (сто груп).

Азначэнне

Для выпадковай велічыні

Квантылем парадку выпадковай велічыні завецца корань раўнання

дзе  — функцыя размеркавання гэтай велічыні, а прымае значэнні на прамежку [1].

Напрыклад, квантыль парадку 0.5 ёсць медыянай. Ведаючы дастаткова вялікую колькасць квантылей размеркавання, можна скласці ўяўленне пра яго характарыстыкі[1].

Спецыяльныя квантылі

Крыніцы

  1. а б Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — С. 132. — ISBN 978-985-01-1043-5.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya