Сіндром хранічнай стомленасці
Сіндром хранічнай стомленасці (СХС, сіндром стамляльнасці пасля перанесенай віруснай хваробы, сіндром поствіруснай астэніі, імуннай дысфункцыі, дабраякасны міялгічны энцэфаламіэліт[3]) — хвароба, характарызуецца працяглай стомленасцю, якая застаецца нават пасля працяглага адпачынку. Узнікненне сіндрому хранічнай стомленасці звязана з развіццём неўрозу цэнтральных рэгуляторных цэнтраў вегетатыўнай нервовай сістэмы, абумоўленым прыгнётам дзейнасці зоны, якая адказвае за тармазныя працэсы. Правакацыйныя фактары: незбалансаваная эмацыйна-інтэлектуальная нагрузка на шкоду фізічнай дзейнасці. У групе рызыкі знаходзяцца жыхары буйных гарадоў, прадпрымальнікі, людзі з павышанай адказнасцю пры выкананні працоўнай дзейнасці (медыцынскія работнікі, авіядыспетчэры, аператары чыгуначнага транспарту). Схіляльныя фактары: кепскае санітарна-экалагічнае становішча, хранічныя захворванні, у тым ліку і вірусныя інфекцыі. Асноўная сімптаматыка захворвання ў перыяды абвастрэння: узнікненне апатыі, дэпрэсіі, беспадстаўныя прыступы гневу, агрэсіі з частковай амнезіяй і інш. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia