Юрый Вітольдавіч Шулейка
Ю́рый Вітольдавіч Шуле́йка (нар. 31 сакавіка 1968, Казлоўшчына, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама (2021—2024). Фігурант Чорнага спісу ЕС і санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін. БіяграфіяСкончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (1992) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе майстрам па рамонце тэхналагічнага абсталявання і выканаўцам абавязкаў галоўнага энергетыка Гродзенскага мясакамбіната. У 1994 годзе заняў пасаду начальніка мяснога цэха сельгаспрадпрыемства «Абухова» Гродзенскай вобласці, у 1996 годзе — намесніка дырэктара — начальніка перапрацоўчага комплекса Зэльвенскай цеплаэлектрасеткі. У 1996—2005 гадах працаваў начальнікам аддзела механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў Гродзенскага мясакамбіната, затым на працягу двух гадоў узначальваў Лідскі мясакамбінат. У 2007—2008 гадах — генеральны дырэктар прадпрыемства «Гродзенскія мясамалочныя прадукты», у 2008—2012 гадах — генеральны дырэктар аб’яднання «Гроднамясамалпрам». У 2012 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у 2013 годзе — намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. 12 мая 2017 года прызначаны памочнікам прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласці[2]. 26 студзеня 2021 года прызначаны старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта?![3]. 27 чэрвеня 2024 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Белаусь, які курыруе сельскую гаспадарку[4]. Міжнародныя санкцыі25 лютага 2022 года ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза за садзейнічанне за расійскай агрэсіі супраць Украіны[5]. Тым жа годам таксама трапіў пад санкцыі Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Канады[6]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia