Канстанцін Андрэевіч Сумар
Канстанці́н Андрэ́евіч Су́мар (нар. 15 студзеня 1949, в. Вічын Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (2001—2004), былы старшыня Брэсцкага аблвыканкама (2004—2014). Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў. БіяграфіяСкончыў у 1973 годзе Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Вучоны-аграном», у 1987 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Член-карэспандэнт БІА. З 1970 — інжынер-гідрамеліяратар калгаса імя У. І. Леніна Лунінецкага раёна. У 1971—1975 гадах працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса «Шлях Леніна» Лунінецкага раёна. У 1975—1981 гадах — старшыня калгаса «Світанак» Лунінецкага раёна. У 1981—1991 гадах — першы намеснік старшыні выканаўчага камітэта Лунінецкага раённага Савета народных дэпутатаў, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі, другі, першы сакратар Брэсцкага райкама КПБ. У 1991—1995 гадах — старшыня Брэсцкага раённага Савета народных дэпутатаў, старшыня Брэсцкага райвыканкама. У 1996—1998 гадах — намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. У 1998—2000 гадах — першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама. 31 сакавіка 2000 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь[1], з 24 верасня 2001 года, калі Падатковы камітэт быў рэфармаваны ў Міністэрства па падатках і зборах, быў прызначаны Міністрам.[2] 9 сакавіка 2004 года прызначаны Старшынёй Брэсцкага аблвыканкама,[3] а 27 снежня 2014 Указам Прэзідэнта быў вызвалены ад пасады.[4] 19 кастрычніка 2012 года абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Бярозаўскага раёна), член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia