Валерый Анатольевіч Малашка
Валерый Анатольевіч Малашка (нар. 30 лістапада 1966, Гродна) — міністр працы і сацыяльнай абароны (15 снежня 2016 — 27 студзеня 2017), міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (27 студзеня 2017 — 11 чэрвеня 2019). БіяграфіяНарадзіўся 30 лістапада 1966 года ў Гродне. У 1989 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (па спецыяльнасці «Педыятрыя», а ў 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце (па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»). З 1989 года працаваў доктарам-інтэрнам па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Магілёўскай абласной бальніцы, з 1990 па 1993 год — доктарам-анестэзіёлагам-рэаніматолагам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. З 1993 па 1997 год — намеснік галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. У 1997—2004 гадах займаў пасаду галоўнага доктара Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. З 2004 года быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. З 2005 па 2009 год — начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. Намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама стаў у студзені 2009 года. З 15 снежня 2016 года па 27 студзеня 2017 года быў Міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а 27 студзеня 2017 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. 25 чэрвеня 2018 года старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык паведаміў аб выкрыцці маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя і заключэнні пад варту, а таксама прымяненні іншых мераў стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, у тым ліку і намесніка Міністра аховы здароўя, некалькіх галоўных доктараў бальніц[2]. Нягледзячы на карупцыйны скандал, Валерый Малашка быў звольнены з пасады Міністра аховы здароўя толькі 11 чэрвеня 2019 года. Затым прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама[3]. Старшыня Прэзідыума рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа»[4]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Шклоўскай акругі № 90. Старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў[4]. Старшыня грамадскага аб’яднання «Магілёўская абласная федэрацыя барацьбы». Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд»[4]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Пашаны (2022[5]), медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020[6])[4]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia