Уладзімір Фаміч Бушма
Уладзімір Бушма (нар. 24 лістапада 1983, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Крумкачы». Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў мінскім аматарскім клубе СКАФ, з 2002 года ў складзе жодзінскага «Тарпеда». Пачынаючы з 2004 года гуляў за асноўную каманду, хутка стаў асноўным брамнікам «Тарпеда». Сезон 2008 прапусціў з-за траўмы. У пачатку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе таксама быў асноўным брамнікам. У снежні 2012 года падпісаў кантракт з «Мінскам». Быў першым брамнікам мінскага клуба, выдатнай гульнёй у серыі пенальці дапамог клубу выйграць Кубак Беларусі 2013, а пазней прайсці ў раўнд плэй-оф Лігі Еўропы. У верасні 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам» на год. Аднавіўшыся ад траўмы, зноў стаў асноўным брамнікам «Мінска» і заставаўся ім увесь сезон 2014. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[4]. Пасля расставання з «Мінскам» накіраваўся на прагляд у малдаўскую «Дачыю», якую незадоўга да таго ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў, з якім Бушма працаваў у «Тарпеда» і «Гомелі», але кантракт так і не быў заключаны[5]. У выніку ў лютым 2015 года стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[6]. У складзе гарнякоў стаў змагацца за месца ў аснове з найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі Артурам Каценкам, у выніку здолеў забяспечыць сабе месца ў старце. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[7]. 29 красавіка 2016 года, захаваўшы браму ў недатыкальнасці ў матчы супраць «Нафтана» (2:0), уступіў у беларускі Клуб «сухіх» брамнікаў[8]. У сезоне 2016 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка салігорцаў, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам»[9]. У першай палове сезона 2017 быў асноўным брамнікам, а ў ліпені атрымаў траўму. Аднавіўся ад траўмы ў кастрычніку таго ж года, але на полі перастаў з’яўляцца. У лістападзе 2017 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Бушмы ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У першай палове сезона 2018 чаргаваўся ў браме з Іванам Канавалавым, пазней замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У сезоне 2022 стаў саступаць месца на полі Дзмітрыю Дудару. У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб[11]. У лістападзе 2022 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна» напярэдадні стыкавых матчаў за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала»[12]. У сакавіку 2023 года стала вядома, што Бушма застанецца ў «Макслайне» на сезон 2023[13], аднак у выніку не быў зарэгістраваны і неўзабаве перабраўся ў «Крумкачы»[14][15]. У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[16]. У сакавіку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Крумкачоў»[17]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia