Франц Ве́рфель (ням.: Franz Werfel, 10 верасня 1890, Прага, Аўстра-Венгрыя — 26 жніўня 1945, Беверлі-Хілз, ЗША) — аўстрыйскі паэт, раманіст і драматург.
Біяграфія
Нарадзіўся ў заможнай яўрэйскай сям'і.
У ліцэі пазнаёміўся з Францам Кафкай і Максам Бродам.
У 1911—1912 адбываў вайсковую павіннасць. Адзін з заснавальнікаў венскага экспрэсіянізму, пазнаёміўся з Карлам Краусам і Рыльке. Напярэдадні Першай сусветнай вайны арганізаваў таварыства пацыфістаў разам з Марцінам Буберам і Максам Шэлерам.
У 1915—1917 ваяваў у шэрагах аўстрыйскай арміі на рускім фронце.
У 1929 ажаніўся з Альмай Малер, вельмі вядомай асобы ў культурных кругах Аўстрыі таго часу. У 1938 годзе, пасля аншлюса, перабраўся ў Францыю (Санары-сюр-Мер), затым, у 1940, з жонкай, Генрыхам Манам, яго жонкай і сынам Томаса Мана — з Францыі праз Пірэнеі ў Іспанію і Партугалію, а адтуль — у ЗША.
У 1941 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства.
Творы
Надмагілле Франца Верфеля
Раманы
- Nicht der Mörder, der Ermordete ist schuldig/ Не забойца, а забіты вінаваты (1920)
- Verdi/ Вердзі (1924)
- Paulus unter den Juden/ Павел сярод іўдзеяў (1926)
- Der Abituriententag. Die Geschichte einer Jugendschuld/ Аднакашнікі (1928)
- Barbara oder die Frömmigkeit/ Барбара, ці Набожнасць (1929)
- Die Vierzieg Tage des Musa Dagh/ Сорак дзён Муса-Дага (1933)
- Das Lied von Bernadett/ Песня Бернадэце (1941)
- Der Stern der Ungeborenen/ Зорка ненароджаных (1946)
Драмы
- Die Troerinnen/ Траянкі (1914, па Еўрыпіду)
- Spiegelmensch/ Чалавек з люстэрка (1920)
- Bocksgesang/ Казліная песня (1921)
- Juarez und Maximilian/ Хуарэс і Максіміліян (1925)
- In einer Nacht/ Аднойчы ўначы (1937)
- 1944 Jacobowsky und der Oberst/ Якабоўскі і палкоўнік (1944)
Вершы
- Der Weltfreund/ Сябар свету (1911)
- Wir sind/ Мы існуём (1913)
- Einander/ Адзін для аднаго (1915)
- Der Gerichtstag/ Судны дзень (1919)
- Neue Gedichte / Новыя вершы (1928)
Зборныя выданні
Верфель і герой яго рамана «Муса Даг» на марцы Арменіі 1995 года
- Gesammelte Werke in Einzelbänden/ Hrsg. v. Knut Beck. Frankfurt/Main, 1989—1993.
Прызнанне
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|