Ганна Андрэеўна Ахматава
Ганна Андрэеўна Ахматава (імя пры нараджэнні Ганна Андрэеўна Гарэнка, 11 (23) чэрвеня 1889, Адэса, Расійская імперыя — 5 сакавіка 1966, Дамадзедава, Маскоўская вобласць, РСФСР) — руская паэтка, пісьменнік, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, перакладчык. Акрамя мастацкай творчасці, Ахматава вядомая сваім трагічным лёсам. Хоць сама яна не была ў зняволенні або выгнанні, былі рэпрэсаваныя двое блізкіх ёй людзей (яе муж у 1910—1918 гг. М. С. Гумілёў расстраляны ў 1921 годзе; М. М. Пунін, спадарожнік яе жыцця ў 1930-я гады, тройчы арыштоўваўся, загінуў у лагеры ў 1953 г.) і адзіны сын Л. М. Гумілёў (правёў у зняволенні ў 1930—40-х і ў 1940—50-я гг. больш за 10 гадоў). Досвед жонкі і маці «ворагаў народа» адлюстраваны ў адным з найбольш вядомых твораў Ахматавай — паэме «Рэквіем». Прызнаную класікам рускай паэзіі яшчэ ў 1920-я гг., Ахматаву замоўчвалi, падводзiлi пад цэнзуру і ганеннi (нават iснавала «персанальная» пастанова ЦК КПСС 1946 г., якая не была адмененая пры яе жыцці), шматлікія творы не былі надрукаваныя не толькі пры жыцці аўтара, але і на працягу больш за двух дзесяцігоддзяў пасля яе смерці. Пры тым яе імя аж да канца жыцця атачала слава ў шырокіх колах прыхільнікаў паэзіі, як у Расіі, так і ў эміграцыі. Біяграфія
Нарадзілася ў адэскім раёне Вялікі Фантан, у сям’і інжынера-механіка флота ў адстаўцы. У 1890 годзе сям’я пераехала ў Царскае сяло. Першы верш надрукавала ў 1911 годзе. У маладосці належала да акмеістаў (зборнікі «Вечар», 1912, «Пацеркі», 1914). Характэрнымі рысамі творчасці Ахматавай можна назваць адданасць маральным асновам быцця, тонкае разуменне псіхалогіі пачуцця, асэнсаванне агульнанародных трагедый 20 стагоддзя, звязанае з асабістымі перажываннямі, iмкненне да класічнага стылю паэтычнай мовы. Аўтабіяграфічная паэма «Рэквіем» (1935-40; апублікаваная ў 1987) — адзін з першых паэтычных твораў, прысвечаны ахвярам рэпрэсій 1930-х гадоў. У «Паэме без героя» (1940—1965, цалкам апублікаваная ў 1976) — Ахматава паспрабавала ўзнавіць эпоху «срэбнага стагоддзя» рускай літаратуры. Акрамя паэтычных твораў, пяру Ахматавай належаць артыкулы пра творчасць А. С. Пушкіна, успаміны пра сучаснікаў. Памерла ў Дамадзедаве (Падмаскоўе), пахаваная ў Камарове, пад Санкт-Пецярбургам. Пачынаючы з 1922 года кнігі Ганны Ахматавай праходзiлі праз жорсткую цэнзурную праўку. Усе зборнікі яе вершаў, якія выйшлі ў свет з 1922 па 1966 гг., нельга назваць у поўнай меры аўтарскімі. Першае даволі поўнае і навукова пракаментаванае пасмяротнае выданне: Ганна Ахматава. Вершы і паэмы. Л., 1976. Пад рэдакцыяй акадэміка У. М. Жырмунскага. Вялікая серыя Бібліятэкі паэта. Жыццё і творчасцьУ 1900—1905 гадах вучылася ў Царскасельскай гімназіі. У 1906—1907 гадах вучылася ў Кіеўскай Фундуклееўскай гімназіі. У 1908—1910 гадах вучылася на Кіеўскіх вышэйшых жаночых курсах і на Вышэйшых гісторыка-літаратурных курсах Раева ў Пецярбургу. Першы верш напісала ў 11 гадоў. Бацька забараніў падпісваць вершы прозвішчам Гарэнка, і яна ўзяла дзявочае прозвішча прабабулі па жаночай лініі Праскоўі Федасееўны Ахматавай (у замужжы — Матавілавай), якая памерла ў 1837 годзе. Па бацьку Праскоўя Федасееўна паходзіла са старадаўняга дваранскага роду Ахматавых (вядомых з XVI стагоддзя), па маці — са старадаўняга татарскага роду князёў Чагадаевых, абруселага ў XVII стагоддзі. 1910 — у красавіку выйшла замуж за М.Гумілёва. ![]() 1910—1912 двойчы пабывала ў Парыжы, падарожнічала па Італіі. Уражанні ад гэтых паездак, ад знаёмства ў Парыжы з Амедэо Мадыльяні несумнеўна аказалі вялікі ўплыў на творчасць паэтэсы. 1911 — першыя публікацыі пад імем «Ганна Ахматава» (раней, у 1908, за подпісам «Ганна Г.» Гумілёў апублікаваў у Парыжы адзін яе верш у часопісе «Сірыюс», які сам выдаваў). У сакавіку 1912 года выйшла першая кніга, зборнік «Вечар», у выдавецтве «Цэхі паэтаў» тыражом 300 асобнiкаў. У кастрычніку 1912 года нарадзіўся сын Леў Мікалаевіч Гумілёў. Вясной 1914 года выходзяць «Пацеркі» ў выдавецтве «Гіпербарэй» немалым па тых часах тыражом — 1000 асобнiкаў. Да 1923 года было зроблена 8 перавыданняў. 1917 — трэцяя кніга «Белая зграя» тыражом у 2000 ас. у выдавецтве «Гіпербарэй». 1918 — адбыўся развод з Гумілёвым, у жніўні. 1918 — выходзіць замуж за вучонага-асіролага і паэта У. К. Шылейка. 1921 — у красавіку ў выдавецтве «Петропаліс» выходзіць зборнік «Трыпутнік» тыражом 1000 ас. 1921, лета — расстаецца з У. К. Шылейка. 1921 — у ноч з 3 на 4 жніўня арыштаваны, а затым, праз тры тыдні, расстраляны Мікалай Гумілёў. 1921 — у кастрычніку свет пабачыла пятая кніга «Anno Domini MCMXXI» («У лета гасподне 1921») у выдавецтве «Петропаліс». 1922 — фактычна становіцца жонкай мастацтвазнаўцы М. М. Пуніна[11]. 8 чэрвеня 1926 — аформлены развод з У. К. Шылейка, які збіраўся ўзяць шлюб другi раз з У. К. Андрэевай. Пры разводзе ўпершыню афіцыйна атрымала прозвішча Ахматава (раней па дакументах насіла прозвішчы сваіх мужоў). 22 кастрычніка 1935 — арыштаваныя, а праз тыдзень вызваленыя М. М. Пунін і Л. М. Гумілёў. 1938 — арыштаваны і асуджаны да 5 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў сын — Л. М. Гумілёў. З 1923 па 1934 практычна не друкавалася. Па сведчанні Л. К. Чукоўскай («Запіскі аб Ганне Ахматавай») шматлікія вершы тых гадоў былі згубленыя ў пераездах і падчас эвакуацыі. Сама Ахматава ў нататках «Сцісла аб сабе» 1965 пісала аб гэтым так: «З сярэдзіны 20-х гадоў мае новыя вершы амаль спынілі друкаваць, а старыя — перадрукоўваць». 1935—1940 напісаная паэма «Рэквіем». 1938 — расстаецца з М. М. Пуніным. 1940 — новы, шосты зборнік «З шасці кніг». 1941 — вайну сустрэла ў Ленінградзе. Пазней па патрабаванні дактароў была эвакуіраваная спачатку ў Маскву, пасля ў Чыстапаль, адтуль праз Казань — у Ташкент. У Ташкенце выходзіць зборнік вершаў Ганны Ахматавай. 1943 — канчаецца тэрмін адбыцця пакарання Льва Гумілёва ў Нарыльсклагу. Пачалася ягоная высылка ў Запаляр’е. У канцы 1944 ён сыходзіць добраахвотнікам на фронт, дайшоў да Берліна, пасля вайны вярнуўся ў Ленінград і абараніў дысертацыю. 1945, 15 мая — Ахматава вяртаецца з эвакуацыі ў Маскву. 1946 — Выйшла пастанова ЦК «Аб часопісах „Звезда“ і „Ленинград“», у якім рэзкай форме крытыкуецца творчасць Ганны Ахматавай і Міхаіла Зошчанкi. Абодва былі выключаныя з Саюза савецкіх пісьменнікаў. 1949 — 26 жніўня арыштаваны М. М. Пунін. 6 лістапада арыштаваны Л. М. Гумілёў. Прысуд — 10 гадоў лагераў. На працягу ўсіх гадоў арышту сына Ганна Ахматава не пакідала спроб вызваліць яго. Спробай (няўдалай) прадэманстраваць лаяльнасць да рэжыму з’яўлялася публікацыя цыклу вершаў «Слава Міру» (1950). У далейшым Ахматава нязменна выдаляла гэты цыкл з усіх сваіх зборнікаў. 1951 — 19 студзеня па прапанове А. А. Фадзеева адноўленая ў Саюзе савецкіх пісьменнікаў. 1953 — у жніўні памёр у лагеры Абезь (Комі) М. М. Пунін. 1956 — вяртаецца са зняволення рэабілітаваны пасля XX з’езду Л. М. Гумілёў, які памылкова лічыў, што маці не рабiла досыць высілкаў дзеля яго вызвалення; з гэтага часу адносіны паміж імі былі напружаныя. 1962 — Ганна Андрэеўна намінаваная на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. 1964 — у Італіі атрымала прэмію «Этна-Таарміна». 1965 — дыплом ганаровага доктара Оксфардскага ўніверсітэта. 1965 — выдадзены зборнік «Бег часу». 5 сакавіка 1966 — памерла ў санаторыі ў прысутнасці дактароў і сясцёр, якія прыйшлі ў палату, каб агледзець яе і зрабiць кардыяграму ў Дамадзедава (Падмаскоўе). 7 сакавіка 1966 — у 22:00 па Усесаюзным радыё перадаюць паведамленне аб смерці выбітнай паэткi Ганны Ахматавай. Пахаваная ў Камарова, пад Ленінградам. Адрасы ў Санкт-Пецярбургу — Петраградзе — Ленінградзе
Помнікі, музеі![]() ПецярбургУ Пецярбурзе ёсць помнікі Ахматавай — у двары філалагічнага факультэта ІЛДУ і ў садзе перад школай на вуліцы Паўстання. 5 сакавіка 2006 года, да саракавых угодкаў з дня смерці Ганны Андрэеўны ў Санкт-Пецярбурзе ў садзе побач з Фантанным домам быў адчынены трэці помнік Ганне Ахматавай (скульптар Вячаслаў Бухаеў (сам помнік — падарунак Мікалая Нагорскага)). У Фантанным доме, дзе размешчаны літаратурна-мемарыяльны музей паэткi, яна пражыла 30 гадоў, а сад ля дома звала «магічным». Па яе словах, «сюды прыходзяць цені пецярбуржскай гісторыі». У снежні 2006 года ў Санкт-Пецярбурзе адкрылі помнік Ганне Ахматавай, размешчаны праз Няву насупраць следчага ізалятара «Крыжы», дзе яна прасіла яго размясціць. У 1997 годзе планавалася разбіць Ахматаўскі сквер на гэтым месцы, аднак планы не здзейсніліся. Творы
Беларускія перакладыВершы Ахматавай пераклалі Васіль Зуёнак, Валянцін Рабкевіч, Уладзімір Свяжынскі, Раіса Баравікова[12], Георгій Ліхтаровіч і іншыя.
Цікавыя фактыВядомая «Зялёная будка» — дача Ганны Ахматавай у пасёлку Літфонду ў Камарове (Ленінградская вобласць) была ўпершыню абрабаваная ў 2008 годзе. Пры жыцці паэткi ніхто не спрабаваў пракрасціся на дачу з мэтай здзяйснення крадзяжу, або іншага злачынства[13] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia