Юрый Уладзіміравіч Бліноў
Ю́рый Уладзі́міравіч Бліно́ў (3 жніўня 1975, Драгічын, Брэсцкая вобласць — 21 красавіка 2019, Гомель) — беларускі музыкант, піяніст, кампазітар. БіяграфіяНарадзіўся 3 жніўня 1975 года ў Драгічыне. Спачатку вучыўся ў Мінскай музычнай школе № 145, з 1983 – у сярэдняй спецыяльнай музычнай школе для адораных дзяцей пры Белдзяржфілармоніі. Скончыў Рэспубліканскі музычны ліцэй, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і магістратуру ў класе Людмілы Шаламенцавай[1]. Калі вучыўся ў школе, Юрый ужо асвойваў фартэпіяна і дасягаў пэўных поспехаў на розных юнацкіх конкурсах. У 17 гадоў ён атрымаў перамогу ў I Міжнародным конкурсе імя Сяргея Пракоф’ева ў Санкт-Пецярбургу, якая дала пэўны штуршок у развіцці кар’еры Юрыя. Ён гастраляваў у многіх краінах СНД і Еўропы, а таксама ў Кітаі, Японіі і ЗША, удзельнічаў у розных міжнародных фестывалях і выступаў з вядучымі аркестрамі Расіі, Еўропы і Амерыкі[1]. З 2000 года працягнуў кар’еру ў ЗША: праходзіў стажыроўку ў Тэхаскім хрысціянскім універсітэце , атрымаў ступень доктара музычных мастацтваў у Істменаўскай школе музыкі. У ЗША пераехаў пасля таго, як прафесар музыкі з Тэхаскага універсітэта Тамаш Унгар заўважыў яго талент у канцы 1999 на конкурсе ў Пекіне і прапанаваў стажыроўку ў яго ўніверсітэце. Праз 10 гадоў вярнуўся на радзіму праз фінансавы крызіс: было цяжка знайсці працу з годным узроўнем аплаты[2]. За гэтыя гады ён стаў лаўрэатам розных буйных конкурсаў, уключаючы першыя прэміі Гран-пры Шапэна ў Тэхасе і Усеамерыканскага конкурсу піяністаў. У 2002 годзе быў запрошаны ў алімпійскі Солт-Лэйк-Сіці, дзе граў канцэрт у рэзідэнцыі губернатара штата Юта. У 2006 годзе Юрый стаў першым беларускім піяністам, які выступіў з сольным канцэртам у адной з залаў Карнегі-хола[1]. У 2008—2019 гадах Юрый Бліноў з’яўляўся прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі піяністаў і кампазітараў (ISAC)[3]. У родным Драгічыне арганізаваў Міжнародны конкурс юных музыкантаў «Палескі агеньчык», які праводзіцца ў горадзе з 2014 года[4]. З дзяцінства Юрый быў футбольным фанатам, а таксама марафонцам. Пасля з’яўлення футбольнай каманды «Крумкачы» стаў актыўным удзельнікам фанацкага руху дадзенага клуба. Вясной 2018 года, калі каманда па шэрагу прычын не змагла заявіцца ў вышэйшую лігу, Юрый падахвоціўся стаць адным з сузаснавальнікаў зноў створанага клуба «Крумкачы». У камандзе ён выконваў адміністрацыйна-назіральныя функцыі: уваходзіў у лік тых, хто вызначаў стратэгію развіцця клуба і шукаў спонсараў[5]. 21 красавіка 2019 года падчас «Эка-марафону» ў Гомеле за пяць метраў да фінішу паўмарафонскай дыстанцыі ў піяніста спынілася сэрца[6]. Развітанне праходзіла ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках[7][8]. ТворчасцьНапісаў больш за 30 сольных праграм, якія ахопліваюць усе стылі фартэпіяннай музыкі, а таксама 35 канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам. Некалькі твораў Юрыя Блінова прысвечаны спорту: «Дэкатлон» ― дзесяціборцу Андрэю Краўчанку, «Запрашэнне ў палёт» ― футбольнай камандзе «Крумкачы», «Concerto-Krooso» ― футбалісту Тоні Кроасу[5][9]. Апошняя складаецца з пяці частак, кожная з якіх мае канкрэтную назву і звязана з біяграфіяй футбаліста[10]. Піяніст запрашаў Тоні ў Беларусь на канцэрт, аднак праз канфлікт з АБФФ у знак пратэсту змяніў свае планы: апеляцыйны камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ адхіліў пратэст футбольнага клуба «Крумкачы» з нагоды прыняцця дакументаў на атрыманне дазволу для ўдзелу каманды ў чэмпіянаце Беларусі[11]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia