Ян Асман
Ян Асман (ням.: Jan Assmann, 7 ліпеня 1938, Лангельсгайм — 19 лютага 2024) — нямецкі егіптолаг, гісторык рэлігіі і культуры. БіяграфіяВучыўся ў Любеку і Гейдэльбергу, навучаўся егіпталогіі і класічнай археалогіі ў Мюнхене, Гейдэльбергу, Парыжы і Гётынгене. З 1967 года вёў археалагічныя раскопкі ва Уасеце. Прафесар егіпталогіі ў Гейдэльбергу (1976). Запрошаны прафесар у Парыжы, Іерусаліме, Еле, Х’юстане, Чыкага. У цэнтры інтарэсаў Асмана — праблематыка рэлігіі і калектыўнай памяці ў старажытных і новых грамадствах. Разам з жонкай, гісторыкам культуры Алейдай Асман публікаваў і каментаваў працы Якаба Таўбеса. Адзначаў значны ўплыў егіпецкай рэлігіі на монатэістычны іудаізм. Ганаровы доктар тэалогіі ў Мюнстэры (1998), ганаровы доктар Ельскага (2004) і Іерусалімскага (2005) універсітэтаў. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia