Яўген Леанідавіч Рэдзькін
Яўге́н Леані́давіч Рэ́дзькін (нар. 2 лютага 1970, Ханты-Мансійск) — савецкі і беларускі біятланіст, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету. Кар’ераУ 1992 годзе на Алімпіядзе ў Альбервілі 22-гадовы Рэдзькін сенсацыйна заваяваў залаты медаль у гонцы на 20 км, адстраляўшы «на нуль» і на 6,4 сек апярэдзіўшы немца Марка Кірхнера, які прамахнуўся тройчы. Гэта была дэбютная і адзіная гонка Рэдзькіна на той Алімпіядзе — ні ў спрынце, ні ў эстафеце ён не ўдзельнічаў. У тым жа 1992 годзе на чэмпіянаце свету ў Новасібірску Рэдзькін у складзе зборнай СНД выйграў камандную гонку на 10 км. Акрамя алімпійскай перамогі лепшы індывідуальны вынік Рэдзькіна — 13-е месца ў індывідуальнай гонцы ў Рупольдзінгу ў сезоне 1993/94. У 1994 годзе на Гульнях у Лілехамеры ў складзе зборнай Беларусі Рэдзькін ізноў выступіў у гонцы на 20 км, але з 6 прамашкамі заняў толькі 53-е месца. У наш час працуе дырэктарам Дэпартамента фізічнай культуры і спорту Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia