Выступаў у волнай барацьбе ў паўцяжкай і цяжкай вазе. Чэмпіён XVIII, XIX і XX Алімпійскіх гульняў (1964, Токіа; 1968, Мехіка; 1972, Мюнхен). Чэмпіён свету (1962, 1966, г. Таліда, ЗША; 1963, 1971, Сафія; 1967, Дэлі; 1969, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна; 1970, г. Эдмантан, Канада). Чэмпіён Еўропы (1966, г. Карлсруэ, Германія; 1968, г. Скоп’е, Македонія; 1972, г. Катавіцы, Польшча). Чэмпіён СССР (з 1961 па 1963 і з 1966 па 1970).
З 1972 года — трэнер зборнай каманды СССР, з 1980 — галоўны трэнер зборных каманд Беларусі па вольнай барацьбе.
З 1981 года — прэзідэнт нацыянальнай федэрацыі вольнай і грэка-рымскай барацьбы, з 1992 года — Федэрацыі барацьбы Беларусі. З 1991 года — віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
Сааўтар цыкла прац, у т. л. падручніка «Фізічнае выхаванне студэнтаў асноўнага аддзялення» і комплекса вучэбна-метадычных дапаможнікаў па тэорыі і методыцы фізічнага выхавання.
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў пратэстаў у 2020 годзе[4][5].
Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1969).
Заслужаны трэнер Беларусі (1976) і СССР (1980).
Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998).
Ушанаванне памяці
З 1970 года ў Беларусі праводзіўся традыцыйны міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя (катэгорыя Гран-пры). З 2024 года праходзіць міжнародны турнір памяці Аляксандра Мядзведзя.