Алег Уладзіміравіч Рыжанкоў
Але́г Уладзі́міравіч Рыжанко́ў (15 снежня 1967, Найстэн'ярві, Карэльская АССР, РСФСР) — беларускі біятланіст, удзельнік 4 Алімпійскіх гульняў, сцяганосец беларускай зборнай на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Турыне. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1996). Уладальнік малага Кубка свету ў складзе эстафетнай зборнай у сезоне 2002/03, Чэмпіён свету ў эстафеце ў 1999 годзе. БіяграфіяПачаў займацца біятлонам у 1985 годзе. Пачаў заняткі ў дзіцячай спартыўнай школе Верамейкі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці[1]. Член беларускай нацыянальнай зборнай па біятлоне з 1993 года. Дэбют у Кубку свету адбыўся ў 1992 годзе ў Паклюцы, дзе ў індывідуальнай гонцы ён заняў 20 месца. Першы раз патрапіў на подыум у тым жа месце, у спрынтарскай гонцы, дзе ён здабыў бронзавы медаль[2]. Першая перамога здабытая ў 1995 годзе ў спрынтарскай гонцы ў Рупольдынгу[2]. Найлепшымі вынікамі на Алімпійскіх гульнях было 4 месца ў эстафеце ў Лілехамеры ў 1994 і Нагана ў 1998. Заявіў пра заканчэнне кар’еры пасля эстафетнай гонкі на Алімпійскіх гульнях у Турыне (2006), дзе беларуская зборная заняла 11 месца. Скончыў кар’еру ў 2006 годзе, перайшоўшы на пасаду трэнера моладзевай зборнай Беларусі па біятлоне[3]. Дасягненні
Агульны залік Кубка свету
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia