Ліда (аэрадром)
Ліда — ваенны аэрадром у Беларусі, размешчаны на ўсход ад аднайменнага горада Ліда Гродзенскай вобласці. Адзін з найстарэйшых аэрадромаў свету[1]. У царскі перыядУ 1906 годзе ў Ліду з Далёкага Усходу перамешчана 9-я паветраплавальная рота маньчжурскай арміі[1]. У наступным годзе тут была сфарміравана спецыяльная рота, якая мела на ўзбраенні некалькі дырыжабляў («Альбатрос», «Астра», «Голуб» і «Грыф»[1][2][3]), каля 300 салдат і 9 афіцэраў, а таксама 150 коней і 120 павозак[2]. Аднак лётнае поле і неабходная інфраструктура, уключаючы элінгі для дырыжабляў, былі пабудаваныя толькі ў 1910-м. 18 чэрвеня 1914 года на аэрадроме сфарміраваны 3-ці корпусны авіяцыйны атрад расійскага імператарскага Паветранага флоту, пераемнікам якога ў чэрвені 1938 года стаў 15-ы знішчальны авіяцыйны полк[4] . У канцы ліпеня 1914 года ў Лідзе сфарміравана 4-я авіяцыйная рота на трох бамбардзіроўшчыках «Ілля Мурамец»[1]. У польскі перыядЗ вясны 1921 года па восень 1939 года на аэрадроме базаваліся авіяцыйныя падраздзяленні Польшчы: спачатку гэта быў 11-ы полк знішчальнікаў, затым 5-ы бамбардзіровачны полк. У верасні 1939 года частка самалётаў прынялі ўдзел у нямецка-польскай вайне. Перад прыходам Чырвонай Арміі 20 машын змаглі пераляцець у Латвію. Астатнія 23 (у тым ліку 11 непашкоджаных) засталіся на аэрадроме і сталі трафеямі РСЧА[1]. У савецкі перыядУ лютым 1940 года на аб’ект перабазаваўся 31-ы знішчальны авіяцыйны полк[4] . Станам на 31 мая 1941 года на аэрадроме размяшчаліся[1]:
Падчас нямецкай акупацыі на аэрадроме базаваліся падраздзяленні Люфтвафэ[1]. Пазней, з 5 верасня 1944 года па 22 снежня 1944 года, у Лідзе знаходзіўся 8-ы авіяцыйны Смаленскі корпус далёкага дзеяння[5]. У пасляваенны перыяд аб’ект быў базай наступных часцей[6]:
Сучасная гісторыяПасля распаду Савецкага Саюза на аб’ект перабазаваўся 206-ы асобны штурмавы авіяцыйны полк, на аснове якога створана 206-я гвардзейская штурмавая Чырванасцяжная Радамская авіяцыйная база. У 2010 годзе на аэрадроме сфарміраваны 206-ы цэнтр падрыхтоўкі лётнага складу ВПС Беларусі, а 206-я гвардзейская штурмавая Чырванасцяжная Радамская авіябаза стала 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай Радамскай Чырванасцяжнай базай[1]. Падчас уварвання Расіі ва Украіну лідская авіябаза выкарыстоўвалася расійскай авіяцыяй (277-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк на Су-24)[7]. Заўвагі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia