Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» |
|
Краіна |
Беларусь |
Тып |
Медаль |
Каму ўручаецца |
Асобы начальніцкага і радавога складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь |
Падставы ўзнагароджання |
1. За асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый;
2. за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ;
3. за ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый;
4. за актыўны ўдзел і дапамогу органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. |
Дата заснавання |
15 чэрвеня 2005 |
Статус |
уручаецца |
Чарговасць узнагарод |
Старэйшая |
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» |
Малодшая |
Медаль «За працоўныя заслугі» |
Меда́ль «За адзна́ку ў папярэ́джанні і ліквіда́цыі надзвыча́йных сітуа́цый» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 15 чэрвеня 2005 г.
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
Медаль прысуджаецца:
- За асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый;
- за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ;
- за ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый;
- за актыўны ўдзел і дапамогу органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца асобы начальніцкага і радавога складу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Нашэнне
Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».
 |
---|
Дзяржаўныя медалі | |
---|
Юбілейныя і ведамасныя медалі | |
---|