Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага» (укр.: Національний технічний університет України «Київський політехнічний інститут імені Ігоря Сікорського») — вышэйшая навучальная ўстановаінжынернага профілю, даследчы ўніверсітэт, заснаваны ў Кіеве ў 1898 годзе. На сённяшні дзень гэта самы вялікі ўніверсітэт Украіны па колькасці студэнтаў з шырокім спектрам спецыяльнасцяў і спецыялізацый для падрыхтоўкі спецыялістаў па тэхнічных і гуманітарных навуках.
Гісторыя
Кіеўскі політэхнічны інстытут быў створаны ў 1898 годзе ў складзе чатырох аддзяленняў: механічнага, інжынернага, сельскай гаспадаркі і хімічнага.
Загадам Міністра адукацыі і навукі Украіны ад 17 жніўня2016 года № 992 «Аб прысваенні імя Нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту Украіны» Кіеўскі політэхнічны інстытуту было прысвоена імя яго былога студэнта, выбітнага авіяканструктара ХХ стагоддзяІгара Сікорскага.[2]
Структура інстытута
Кіеўскі політэхнічны інстытут мае ў сваім складзе наступныя структурныя адзінкі[3]: