Рэйтынг зборных ФІФА
![]() Рэйтынг зборных ФІФА або Сусветны рэйтынг ФІФА/Coca-Cola (англ.: The FIFA/Coca-Cola World Ranking) — сістэма ранжыравання нацыянальных зборных па футболе. Упершыню была ўведзена ў 1993-м годзе як адносны паказчык сілы зборнай каманды на бягучы момант, які дазваляе ацаніць дынаміку росту каманды. У ліпені 2006 года, на чэмпіянаце свету ў Германіі, у сістэму налічэння ачкоў былі ўнесены значныя змены. Колькасць ачкоў у рэйтынгу залежыць ад выступленняў нацыянальнай каманды за апошнія чатыры гады. Чым больш паспяхова яна выступае, тым вышэй месца ў рэйтынгу. За кожны згуляны матч камандам налічваюцца ачкі згодна з правіламі. Рэйтынг ФІФА лічыцца афіцыйным, акрамя яго існуе яшчэ некалькі неафіцыйных сістэм ранжыравання. На дадзены момант зборная Германіі ўзначальвае рэйтынг FIFA. За ўсю гісторыю рэйтынгу толькі 8 зборных дасягалі першага радка, з іх 6 зборных з Еўропы — Германія, Італія, Францыя, Іспанія, Нідэрланды, Бельгія, і 2 з Паўднёвай Амерыкі — Бразіліі і Аргенціна. |
Portal di Ensiklopedia Dunia