Назва Сінія балцкага паходжання. Цяперашняя форма «Сіняя» не старажытная, яна змененая пад уплывам прыметніка «сіні». Зафіксаваная пачатковая форма — «Сінія»[2].
У назве балцкі гідранімічны корань Sin-[3]. Гэта варыянт кораня Sain-, ад якога літоўскія Seina, Sainas, прускія Sayn, Seynicz, падзвінскае возера Сянно. Звязана з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы»[4]. Далей да аднаго са значэнняў індаеўрапейскага *sei- : si- «слабець; вялы, слабы; апускацца, пагружацца» (> «ціхі, спакойны»)[5].
Ад кораня Sin- таксама двухасноўныя рачныя назвы *Сін-пала (на Верхнім Падняпроўі)[6], *Сін-бала (на Верхнім Павоччы), якія значаць «Павольная балацінная (рака)». Каля ракі *Сін-бала працякае ручай «Ленивой», назва якога калькіруе значэнне першай асновы ў назве[7].
Такая ж матывацыя і ў назвах прыпяцкай ракі Лебажода «Павольная рака» (першая аснова назвы ад літоўскага lebti «гультаяваць», lebeda «гультай, цямця-лямця»), нёманскай ракі Лебяда, шматлікіх рэк Цна.
У назве Сінія корань пашыраны з дапамогай балцкага гідранімічнага пашыральніка -ij-, як у балцкіх рачных назвах тыпу Vilkijà, Juodijà, Ілія, *Sarija (> Сар’я). У сучаснай літоўскай мове ў гэтага пашыральніка, раней шматфункцыйнага, захавалася функцыя ўтвараць зборныя назоўнікі (vyras «муж; мужчына» — vyrijà «мужчыны; мужы, мужжо»)[8]. Блізкі яму пашыральнік -ej- у водных назвах тыпу Мярэя, Асвея.
Значэнне рачной назвы Сінія можна перадаць як «Павольная (рака)».
↑ абвРеспублика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 22—23. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 22—23. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)