Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёнаАршанскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Якаўлевічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР. З 15 ліпеня 1935 года Якаўлевічы набылі статус рабочага пасёлка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 10 сакавіка 1954 года статус Якаўлевічаў паніжаны да вёскі. 16 верасня 1960 года ў склад Панізоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Марозава, Сцяпкова і Чарное)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[2]. 10 кастрычніка 2013 года Якаўлевіцкі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зубаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 978 чалавек[4], з іх 93,9 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5].
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 54. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.