Іаан (дойлід)
Іаан — дойлід, які працаваў у Полацкім княстве. Магчыма, быў манахам аднаго з тагачасных полацкіх манастыроў, кіраўніком будаўнічых арцеляў, што маглі выконваць значныя работы як у самім Полацку, так і ў сумежных да яго землях, што ўваходзілі ў склад Полацкай епархіі[1]. Спадчына![]() Узвёў у XII ст. Спаса-Праабражэнскую царкву Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра[2]. Лічыцца таксама аўтарам Барысаглебскай і Пятніцкай царквы Бельчыцкага манастыра. Такое меркаванне грунтуецца на тым, што ў названых будынках выкарыстаны шэраг прыёмаў, якія знайшлі потым найбольш поўнае і завершанае ўвасабленне ў Спаса-Праабражэнскім саборы, аўтарам якога, што пацверджана летапіснымі крыніцамі, ён быў[3]. У пачатку XIII ст. многія старажытнарускія землі прымаюць тую новую схему крыжова-купальнага храма, якая ўпершыню была распрацаваная полацкім дойлідам Іаанам[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia