Візантыйская ссылка РагвалодавічаўУ 1129 годзе вялікі князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч саслаў полацкіх князёў у Візантыю. Практычна ўвесь род полацкіх князёў — якія названы «крывіцкімі князямі»[1] — спачатку вывезены ў Кіеў, дзе, паводле Васіля Тацішчава, над ім адбыўся «суд рускіх князёў». Пасля ўсе яны разам сем’ямі (съ женами и с дѣтми[2]) сасланы ў Візантыйскую імперыю[1]. З летапісу вядомы некаторыя імёны сасланых князёў — Давыд, Расціслаў, Святаслаў Усяславічы і «Рагвалодавічы два»[1] (імёны «двух Рагвалодавічаў» — Васіль і Іван з’яўляюцца толькі ў спісах канца XV ст.). Ізяславічаў пасадзілі ў тры чаўны, у кожным такім чоўне магло змясціцца да сарака чалавек[1].
Паводле Тацішчава, імператар Іаан II Камнін, сын якога Аляксей быў жанаты з дачкой Мсціслава Уладзіміравіча Еўпраксіяй, гасцінна прыняў полацкіх князёў і прызначыў ім месцы ў войску[1]. Імаверна, у выгнаных полацкіх князёў нарадзіліся дзеці ў Візантыі. Паводле Тацішчава, што Іаан II Камнін паслаў Ізяславічаў у складзе імператарскіх войск на вайну з сарацынамі (арабамі або сельджукамі[1]). На думку Сяргея Кашляка, сасланыя ў Візантыю полацкія князі знайшлі сваё месца сярод сярэдняга эшалону вайсковай эліты імперыі. Магчыма, сярод полацкіх княжацкіх выгнаннікаў была княгіня Ксенія Брачыслаўля[1] (у такім разе жонка Брачыслава і нявестка Давыда Усяславіча), пахаваная ў царкве Данілы Стоўпніка ў Македоніі[1]. У 1139 годзе паведамляецца пра вяртанне двух княжычаў, гэта адбылося ў час, калі ўладу ў Кіеве атрымаў Усевалад Ольгавіч, сын таксама выгнанніка ў Візантыю — Алега Святаславіча[1]. Імаверна, вярнуліся і некаторыя іншыя Ізяславічы. Маглі вярнуцца і двое сыноў Расціслава Усяславіча — Давіл і Маўкольд, якіх паводле Васкрасенскага летапісу запрасілі і прынялі на княжанне вільняне.[1] КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia