Іван Мацвеевіч Вінаградаў
Іван Мацвеевіч Вінагра́даў (14.9.1891, с. Мілалюб, Пскоўскай вобласць, Расія — 20.3.1983) — савецкі матэматык. Акадэмік АН СССР (1929). Член шматлікіх замежных АН. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1945, 1971). БіяграфіяСкончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1914). З 1918 у Пермскім універсітэце, ленінградскіх політэхнічным інстытуце і ўніверсітэце. З 1932 па 1934 год дырэктар Фізіка-матэматычнага інстытута РАН, а пасля яго раздзялення ў 1934 годзе дырэктар Матэматычнага інстытута АН СССР. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па аналітычнай тэорыі лікаў. Прапанаваў адзін з самых эфектыўных і агульных метадаў аналітычнай тэорыі лікаў — метад трыганаметрычных сум, які дазволіў атрымаць фундаментальныя вынікі па праблемах Варынга, Гільберта—Камке, Гольдбаха, ацэнцы сум Вейля і інш. Узнагароды і прэміі
Творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia