Ігар Вячаслававіч Мельнікаў
Ігар Вячаслававіч Мельнікаў (нар. 26 красавіка 1980, Бабруйск) — беларускі гісторык, публіцыст, журналіст, блогер і рэдактар, палітычны зняволены рэжыму Лукашэнкі. Кандыдат гістарычных навук (Беларусь), доктар гуманітарных навук (Польшча). Аўтар шэрагу кніг пра Заходнюю Беларусь. БіяграфіяНарадзіўся 26 красавіка 1980 года ў Бабруйску. У 2002 годзе скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка па спецыяльнасці «Выкладчык гісторыі і замежнай мовы». У 2005 годзе атрымаў дыплом магістра паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта[2]. У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце[3]. У 2015 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя В. Ластоўскага за «значны ўнёсак у даследаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры»[4]. У розны час жыў і працаваў у Мінску і Варшаве, у 2005—2011 гадах — у Маскве: у Дэпартаменце кіравання справамі «Нарыльскі нікель », потым памочнікам прэзідэнта ў адной з расійскіх фінансава-інвестыцыйных кампаній[2]. Пасля заканчэння БДПУ некаторы час супрацоўнічаў з газетай «Советская Белоруссия». Пазней супрацоўнічаў з выданнямі «Новы Час», «Беларускі партызан». Быў рэдактарам беларускай версіі сайта «Гістарычная праўда»[3][5]. Праводзіў экскурсіі па Мінску і гістарычным раёнам Беларусі[6]. Лідар групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім»[7]. У 2014 годзе спрабаваў правесці выстаўку, прысвечаную заходнебеларускай тэматыцы і падзеям верасня 1939 года, у Заслаўскім дзяржаўным музеі, аднак кіраўнік ідэалагічнага аддзела Мінаблвыканкама?! Руслан Трухан забараніў[8]. У 2016 годзе пры падтрымцы Пасольства Польшчы ў Беларусі арганізаваў выстаўку пра беларусаў у Войску Польскім у Нацыянальным гістарычным музеі і Брэсцкай крэпасці[9][10]. У 2017 годзе выдаў мемуары беларускага салдата Арміі Андэрса Паўла Нічыпарука пад назвай «Адысея палешука» са сваімі каментарыямі і літаратурнай апрацоўкай тэксту[11]. Кніга выдадзена за грошы, сабраныя падчас краўдфандынгавай кампаніі на сайце ulej.by[11][12]. 6 мая 2018 года правёў экскурсію для вучняў СШ № 7 Кобрына «Кобрынь. Верасень 1939-га», прысвечаную, паводле яго слоў, беларусам, якія аднымі з першых змагаліся з нацыстамі ў Войску Польскім, пасля чаго дырэктара школы выклікалі ў гарвыканкам, а настаўнікі школы мусілі пісаць тлумачэнні[13]. У 2019 годзе арганізаваў выстаўку «Мяжа была пад Мінскам», прысвечаную гісторыі польска-савецкай граніцы 1921—1939 гадоў, у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы[14][15]. У 2020 годзе прайшоў павышэнне кваліфікацыі як экскурсавод у Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці[16]. Як уладальнік узнагароды імя Л. Сапегі прайшоў стажыроўку ў пяці ўніверсітэтах Польшчы. Са студзеня 2022 года ад’юнкт Гістарычнага інстытута Уроцлаўскага ўніверсітэта. У ім зладзіў выстаўку «Лінія Пілсудскага. Затрымаць чырвоны бліцкрыг. Гісторыя польскіх доўгатэрміновых умацаванняў на мяжы з савецкай Беларуссю ў 1930-я гады», прайшоў настрыфікацыю і атрымаў ступень доктара гуманітарных навук у кірунку гісторыя. Рыхтаваў да выдання манаграфію «Лінія Пілсудскага. Спыніць чырвоны бліцкрыг. Гісторыя польскіх доўгатэрміновых умацаванняў на мяжы з БССР у 30-я гады ХХ ст.» на польскай мове. Валодае беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мовамі[2]. Палітычны пераслед23 ліпеня 2024 года стала вядома, што Мельнікаў утрымліваецца пад вартай ужо паўгода, аднак сутнасць крымінальнай справы адносна яго заставалася невядомай[17]. 28 жніўня 2024 года высвятлілася, што гісторыка абвінавацілі паводле ч. 1 артыкула 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» — да шасці год зняволення)[18]. 23 жніўня 2024 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» тры кнігі Мельнікава: «Адысея палешука» (2017), «Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918—1920 гг.» (2018), «На мяжы цывілізацый. Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі» (2020)[19]. 30 жніўня 2024 года сумеснай заявай пяці арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Прававая ініцыятыва, Беларуская асацыяцыя журналістаў ды інш.) Мельнікаў быў прызнаны палітычным зняволеным[20][21]. Разгляд справы пачаўся 10 верасня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе, паведамлялася, што абвінавачаны прызнаў віну[22]. Паводле пракуратуры Мінска , сваім інтэрв’ю Еўрапейскаму радыё для Беларусі 26 студзеня 2022 года Мельнікаў ажыццявіў «дапамаганне і падбухторванне да экстрэмісцкай дзейнасці»[23]. 13 верасня 2024 года суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў палітвязню чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму[24]. Як адзначыла Еўрапейскае радыё для Беларусі, на момант інтэрв’ю СМІ яшчэ не было прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем», паколькі такое рашэнне МУС датуецца 20 ліпеня 2022 года[25]. Навукова-даследчая дзейнасцьСпецыялізуецца на вайсковай гісторыі Беларусі і ХХ стагоддзя. Аўтар кніг «Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг. Паміж Варшавай і Масквой», «Забытыя героі. Жаўнеры з Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе», «Адысея палешука», «Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.» і інш. Выдане «Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.» (у 2-х кн., 2014) прысвечана малавядомым старонкам гісторыі Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе. Вялікая ўвага надаецца сюжэтам, звязаным як з гісторыяй заходнебеларускага рэгіёна, так і БССР. Акрамя гэтага, значнае месца займае асвятленне некаторых белых плям у гісторыі Другой сусветнай вайны. Кніга «Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.» прысвечана старонкам гісторыі савецка-польскай мяжы ў раёне Заслаўя. Кніга «Забытыя героі…» (2017) прысвечаная гісторыі ўдзелу беларусаў у барацьбе с нацызмам у складзе Польскіх узброеных сіл на Захадзе. Аўтар на падставе шматлікіх унікальных архіўных матэрыялаў паказвае лёс звычайных жаўнераў 2-га Польскага корпусу, а таксама 1-й асобнай польскай паветрана-дэсантнай брыгады[26]. У кнізе «Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919—1920 гадах» (2018) на падставе багатай архіўнай базы раскрывае гісторыю фарміравання і дзейнасці Першага Польскага корпуса ў Бабруйску ў 1918 годзе, а таксама падрабязна апісвае аспекты гісторыі польска-бальшавіцкай вайны 1919—1920 гадоў на тэрыторыі Бабруйшчыны. Вялікая ўвага ў кнізе нададзена гісторыі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аналізу стасункаў паміж польскімі войскамі і беларускімі ўладамі, а таксама мясцовым насельніцтвам[27]. У 2018 годзе збірае грошы на выданне альбому «Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава»[28]. У 2018 годзе разам з гісторыкам Андрэем Араліным вызначыў месцазнаходжанне вайсковых могілак ХХ стагоддзя ў Маладзечне, на якіх былі пахаваны вайскоўцы Рускай імператарскай арміі, польскай арміі, а таксама нямецкія і савецкія салдаты і якія былі знішчаны падчас савецкай улады[29]. Вывучае тэму беларускага катынскага спісу[30]. Гістарычныя поглядыУ сваіх публіцыстычных матэрыялах нярэдка вядзе палеміку з прыхільнікамі «рускага свету». Лічыць, што далучэнне Заходняй Беларусі да БССР прынесла жыхарам заходнебеларускага рэгіёна значную колькасць праблем, перш за ўсё звязаных з рэпрэсіямі[31]. Пры гэтым падкрэслівае, што ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР у верасні 1939 года паспрыяла нацыянальнаму і палітычнаму развіццю Беларусі як дзяржавы і беларусаў як нацыі. У інтэрв’ю «Народнай Волі» у 2017 годзе ён патлумачыў свае стаўленне так: «Мая жорсткая пазіцыя: 17 верасня 1939 года пайшло на карысць беларускай дзяржаўнасці і нацыі, бо мы атрымалі магчымасць стаць паўнацэннай дзяржавай. Але заўсёды трэба памятаць пра тое, якім коштам далося ўз’яднанне. Пра гэта я і пішу ў сваіх кнігах»[32]. У тым жа інтэрв’ю Мельнікаў прызнаў, што адкрыты да супрацоўніцтва з беларускай дзяржавай, але яна памылкова запісала яго ў апазіцыянеры[32]. У 2020 годзе апублікаваў версію аб тым, што ў другой палове 1930-х гадоў СССР і Польшча рыхтаваліся да вайны паміж сабой[33]. Кнігі
Прэміі і ўзнагароды
Крыніцы
Спасылкі
Навуковыя публікацыі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia