Ігар Уладзіміравіч Голубеў
І́гар Уладзі́міравіч Го́лубеў (10 чэрвеня 1961, Віцебск, СССР — 1 сакавіка 2024[1], Масква) — беларускі скульптар. БіяграфіяУ 1990 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, вучыўся ў Анатоля Анікейчыка, Анатоля Арцімовіча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1992 года. З 1996 года — сябра Беларускага саюза мастакоў. Жыў і працаваў у Мінску. Пахаваны на Мазурынскіх могілках у Віцебску[A]. Творчасць![]() Працаваў у манументальнай і станковай скульптуры. Стварыў помнікі Язэпу Драздовічу (1993)[2], «Архангел Міхаіл, які перамагае дракона» (1996), Ефрасінні Полацкай (1999; усе ў Мінску), Напалеону Орду ў Іванаве (1997)[3], Уладзіміру Караткевічу ў Оршы, Ефрасінні Полацкай у Полацку, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму ў дворыку БДУ ў Мінску[4], выканаў бюст Мікалая II для Старой Русы (Расія)[5]. Выканаў скульптуры «Бабёр, які сядзіць на лаўцы» ў Бабруйску (2005), «Андрэй Полацкі» ў Полацку (2008), «Русалка» ў Лепелі (2009), «Скабар» у Пскове (2014)[6], «Маці Божая» ў Мёрах[7], «Закаханыя» (разам з Сяргеем Сотнікавым) на станцыі Багушэўская ў Багушэўску (2024)[8]. Аўтар станковых кампазіцый «Памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца» (1992), «Пісьмо з фронту» (1992), «Грунвальдаская бітва» (1993) і іншых[9]. Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia