Сцяпан Адамавіч Андруховіч
Сцяпан Адамавіч Андруховіч (19 снежня 1908 (1 студзеня 1909), в. Губіна, Уздзенскі раён — 5 красавіка 1989) — беларускі жывапісец. ЖыццяпісНарадзіўся 19 снежня 1908 (1 студзеня 1909) года ў вёсцы Губіна Мінскага павета. У 1930 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Вучыўся ў В. Руцая і М. Эндэ. З 1935 года пачаў удзельнічаць у мастацкіх выставах. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне[1][2]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1949 года[1]. Памёр 5 красавіка 1989 года[3]. ТворчасцьПрацаваў у станковым жывапісу. Сярод тэмаў, якія распрацоўваў мастак, — палотны аб рэвалюцыйным руху («Арышт бальшавікоў-падпольшчыкаў» (1940)), жыцці пасляваеннай калгаснай вёскі («Веснавая сяўба» (1947), «Калгасны статак» (1950), «Пасля работы. Гутарка агітатара» (1953), «Коні. На лузе» (1953), «Калгасны табун» («1958»)), лірычныя і індустрыяльныя пейзажы («Жыта» (1947), «Мінскае мора» (1954), «Новалукомль» (1966), «Растворны вузел» (1966), «Кар’ер» (1967), «Пейзаж з лодкай» (1973), «Перад дажджом» (1975), «Пейзаж з конямі» (1979) і інш.).[2] Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Літаратурным музеі Я. Купалы[1]. Андруховіч і Янка КупалаБыў знаёмы з Янкам Купалам з 1938 года.[4] Часта бываў у гасцях у паэта ў доме ў Мінску па вул. Кастрычніцкай 40. Выканаў шэраг партрэтаў паэта: 1949 г., палатно, алей, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы; 1959 г., палатно, тэмпера, захоўваецца ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы; 1962 г., папера, аловак, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, 1963 г.; палатно, алей, захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі; 1979 г., палатно, алей, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.[4] Найбольш вядомая карціна на купалаўскую тэму — «Янка Купала з маці» (1951 г., алей, разам з Г. Бржазоўскім, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. На карціне Янка Купала са сваёй маці Б. І. Луцэвіч каля дома ў Мінску, дзе паэт жыў у 1926—1941 гг.[4] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia