Аарон Чэхановер
Аарон Чэхановер (іўр.: אהרן צ'חנובר[7]; нар. 1 кастрычніка 1947[1][2], Хайфа[3]) — ізраільскі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2004). Член НАН Ізраіля (2004), Амерыканскага філасофскага таварыства (2005) і Леапальдзіны (2016), замежны член НАН ЗША (2007), РАНА (2011) і Кітайскай АН. Прафесар Тэхніона. Лаўрэат Ласкераўскай прэміі (2000) і іншых узнагарод. Біяграфія і навуковая працаБацькі Чэхановера, адвакат Іцхак Чэхановер і настаўніца англійскай мовы Блюма Любашэўская, пераехалі ў Палесціну з Польшчы (Цяханаў) у сярэдзіне 1920-х гадоў[8]. Навучаўся ў бальніцы Хадаса і медыцынскай школе Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, дзе атрымаў ступені магістра біяхіміі (1971) і доктара медыцыны (1974)[7]. У 1981 годзе ў Тэхніоне — Ізраільскім тэхналагічным інстытуце ў Хайфе атрымаў ступень доктара філасофіі па біяхіміі[7]. У 1981—1984 гадах вучыўся у дактарантуры ў ЗША, фела імя Фулбрайта ў МТІ. З 1984 выкладае ў Тэхніоне: першапачаткова старэйшы лектар, з 1987 года асацыяваны прафесар, з 1992 года прафесар і з 2002 года заслужаны даследчы прафесар[7]. З 1976 года займаўся пад кіраўніцтвам Аўрама Гершко праблемай нелізасамальнага ўнутрыклеткавага пратэоліза, выкарыстоўваючы як мадэль ретыкулацыты, клеткі-папярэднікі эрытрацытаў, у якіх адсутнічаюць лізасомы. Даследаванні прывялі да адкрыцця ролі убіквітына у клеткавай сістэме дэградацыі бялкоў у пратэасомах. У 2004 годзе Чэхановер атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за гэта адкрыццё-разам з Аўрамам Гершко і Ірвінам Роўзам. Член Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў (2004), Папскай АН (2007), Сусветнай акадэміі медыцыны Альберта Швейцэра (2007), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2008), Еўрапейскай акадэміі (2009), Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі і EMBO, член савета апошняй з 1996 года. Ганаровы фела Каралеўскага хімічнага таварыства Вялікабрытаніі (2005). Ганаровы доктар Тэль-Авіўскага універсітэта (2001), Універсітэта імя Бэн-Гурыёна (2004), Гарадскога ўніверсітэта Осакі ў Японіі (2005), Афінскага ўніверсітэта (2005) і інш. У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[9][10][11]. Брат — адвакат і грамадскі дзеяч Ёсэф Чэхановер (нар. 1933). Узнагароды[7]
Асноўныя публікацыі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia