У 1967 годзе скончыў фізічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра малекулярнай фізікі). У 1974 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па тэме «Аптычная арыентацыя спіноў носьбітаў у паўправадніках»[3]. У 1989 годзе абараніў дысертацыю на ступень доктара фізіка-матэматычных навук па тэме «Квантавыя размерные з’явы ў паўправадніковых мікракрышталях»[4].
Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Іофэ і ў Дзяржаўным аптычным інстытуце імя С. І. Вавілава. З 1999 года[5] працуе ў ЗША ў кампаніі Nanocrystals Technology Inc, штат Нью-Ёрк, у якасці Chief Scientist[6].
У канцы 1970-х і пачатку 1980-х гадоў, працуючы ў Дзяржаўным інстытуцке імя С. І. Вавілава, распрацаваў і рэалізаваў метад атрымання крышталяў нанаметровых памераў у шклопадобных матрыцах[8][9]. Ужываючы дадзены метад, з дапамогай выбару тэмпературы і часу тэрмаапрацоўкі шкла, актываваных паўправаднікамі, стала магчымым атрымліваць крышталі з памерамі, якія ляжаць у шырокіх межах: ад адзінак да дзясяткаў і больш нанаметраў[10]. Пазней аб гэтым этапе работ А. Якімава акадэмік Ж. І. Алфёраў пісаў: «Першыя паўправадніковыя кропкі-мікракрышталі злучэнняў AIIBVI, сфармаваныя ў шкляной матрыцы, былі прапанаваны і рэалізаваны А. І. Якімавым і А. А. Анушчанка»[8].
Далей А. Якімаў даследаваў аптычныя і электрычныя ўласцівасці шкла, якія змяшчаюць нанакрышталі паўправаднікоў CdS, CdSe, CuCl і CuBr. Ён вызначыў ўзаемасувязь паміж памерамі гэтых крышталяў і спектраскапічныя параметрамі іх паглынання. Сумесна з А. Эфрасам, тэарэтыкам з ФТІ імя А. Ф. Іофэ, даў тлумачэнне назіральным аптычным уласцівасцям шкла з нанакрышталямі. У прыватнасці, былі вызначаны прычыны залежнасці аптычных уласцівасцяў нанакрышталяў ад іх памераў і ўстаноўлена, што нанакрышталі праяўляюць квантавыя ўласцівасці і паводзяць сябе падобна «штучным атамам»[11][12].
Пазней паўправадніковыя нанакрышталі і ім падобныя аб’екты сталі называць «квантавымі кропкам»; пачатак іх даследаванню ў свеце было пакладзена працамі, выкананымі А. Якімавым[12].
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР 1976 года — за цыкл прац «Выяўленне і даследаванне новых з’яў, звязаных з аптычнай арыентацыяй спіноў электронаў і ядраў у паўправадніках» (1970—1974);
Прэмія Вуда 2006 года (сумесна з Л. Брусам І А.Эфрасам). Прысуджана Аптычным таварыствам (OSA) за «адкрыццё нанакрышталічных квантавых кропак і піянерскія даследаванні іх электронных і аптычных уласцівасцяў»[13].
Екимов А. И., Онущенко А. А., Цехомский В. А. Экситонное поглощение кристаллами CuCl в стеклообразной матрице // Физика и химия стекла. — 1980. — Т. 6. — № 4. — С. 511—512.
Голубков B. B., Екимов А. И., Онущенко A. A., Цехомский В. А Кинетика роста микрокристаллов CuCl в стеклообразной матрице // Физика и химия стекла. — 1981. — Т. 7. — № 4. — С. 397—401.
Екимов А. И., Онущенко А. А. Исследование образования микрокристаллов CuHal в стеклах методом экситонной спектроскопии // Физика и химия стекла. — 1982. — Т. 8. — № 5. — С. 635—637.
Статья «Quantum size effect in semiconductor microcrystals», вышедшая в 1985 году, была опубликована повторно в 1993 году в специальном юбилейном выпуске журнала «Solid State Communications», посвящённом его тридцатилетию[14].
Зноскі
↑Nanotechnology Timeline(англ.). National Nanotechnology Initiative (26 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2016. Праверана 9 снежня 2016.
↑Екимов А. И. Оптическая ориентация спинов носителей в полупроводниках.Архівавана 30 снежня 2016. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук : 01.04.10. Академия наук СССР. Физико-технический институт имени А. Ф. Иоффе. — Ленинград, 1974. — 18 с.
↑ абEditorial. Nanocrystals in their prime(англ.). Nature Nanotechnology. Macmillan Publishers Limited (7 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 9 снежня 2016.