Аднамоўны слоўнік

Аднамоўны слоўнік — тып лінгвістычных слоўнікаў. У аднамоўных слоўніках словы характарызуюцца сродкамі той мовы, да якой яны належаць. Аднамоўныя слоўнікі адрозніваюцца сваім зместам, прызначэннем і спосабамі апісання слоў, а таму падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, тэрміналагічныя, гістарычныя, этымалагічныя, слоўнікі іншамоўных слоў, неалагізмаў, устарэлых слоў, арталагічныя, слоўнікі амонімаў, сінонімаў, паронімаў, антонімаў, фразем, марфемныя, словаўтваральныя, анамастычныя, слоўнікі мовы аўтара і інш[1].

Крыніцы

  1. Сучасная беларуская літаратурная мова : вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях / [Д. В. Дзятко і інш.] ; пад рэдакцыяй Д. В. Дзятко. — 2-е выд., папраўленае і дапоўненае. — Мінск: Вышэйшая школа, 2020. — 588 с. — ISBN 978-985-06-3185-5.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya