Камчацкая вобласць (Расійская імперыя)
Камчацкая вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі. Упершыню Камчацкая вобласць у складзе Іркуцкай губерні была ўтворана 11 (23) жніўня 1803 года. Цэнтрам вобласці быў прызначаны Верхне-Камчацк, 9 (21) красавіка 1812 года кіраванне вобласці перанесена ў Петрапаўлаўскую гавань. У 1822 годзе вобласць была скасавана. Замест яе ў складзе Іркуцкай губерні было створана Камчацкае прыморскае кіраванне з цэнтрам у Петрапаўлаўску. У 1849 годзе з Камчацкага прыморскага кіравання і Гіжыгінскай акругі Ахоцкага прыморскага кіравання была зноў створана Камчацкая вобласць. Аднак ужо ў 1856 годзе Камчацкая вобласць была скасавана, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Прыморскай вобласці. Законам ад 17 (30) чэрвеня 1909 года Камчацкая вобласць была створана ў трэці раз. У склад вобласці ўвайшлі Петрапаўлаўскі, Ахоцкі, Гіжыгінскі, Анадырскі паветы і Камандорскія астравы, вылучаныя з Прыморскай вобласці. Адначасна на тэрыторыі Чукоткі (частка Анадырскага павета) утвораны Чукоцкі павет. У 1922 годзе Камчацкая вобласць была ператворана ў Камчацкую губерню[2]. Апісанне герба«У срэбным шчыце тры сопкі ці чорныя агнядышныя горы (сярэдняя наперадзе двух іншых) з барвовым полымем і дымамі над імі. Шчыт каранаваны старажытнай Царскай каронай і аточаны залатым дубовым лісцем, злучаным Аляксандраўскай стужкай». ![]() НасельніцтваНасельніцтва Камчацкай вобласці паводле дадзеных перапісаў 1897 года — малаліка, пра што кажа і шчыльнасць насельніцтва, выразна вылучаецца сярод агульных акруг Камандорская акруга, у якой у 10 разоў прыкладна больш сярэдняя шчыльнасць насельніцтва. Насельніцтва акруг Камчацкай вобласці на 1897 год[3]
Кіраўніцтва вобласціI перыяд (1803—1822)
II перыяд (1849—1856)
III перыяд (1909—1922)
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia