Алег Аляксандравіч Вінярскі
Алег Аляксандравіч Вінярскі (нар. 4 красавіка 1962, Паставы, Віцебская вобласць) — беларускі акцёр і рэжысёр, пастаноўшчык радыёспектакляў. Першы беларускі аўтар аўдыёкніг. Вядомы па працы больш за 25 гадоў на Беларускім радыё[1]. Папулярызатар беларускай культуры, прозы, тэатру, мовы. БіяграфіяА. Вінярскі паходзіць з сям’і ваеннага, якая вельмі часта пераязджала. У школьныя гады ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці. У 1979 годзе яго сям’я пераехала ў Мінск. Паступіў на вучобу ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут да народнага артыст Беларусі Г. Волкава і артысткі Рускага тэатра імя М. Горкага Г. Вішкаровай-Старкоўскай. Сярод педагогаў на курсе таксама былі артысты Купалаўскага тэатра М. Федароўскі і А. Мілаванаў. Пасля інстытута трапіў па размеркаванні ў Віцебскі акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа, якім у той час кіраваў В. Мазынскі. Там ён сыграў некалькі роляў. Пасля службы ў арміі вярнуўся ў Мінск і спрабаваў уладкавацца ў сталічныя тэатры. У канцы 1985 года Камітэт па радыёвяшчанні і тэлебачанні, які ўзначальваў Г. Бураўкін, праводзіў конкурс дыктараў. Каб трапіць на Беларускае радыё, А. Вінярскі развітаўся з тэатрам[2]. З 1986 года працуе акцёрам і рэжысёрам Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі[3]. Першай роляй А. Вінярскага стаў Унук у радыёспектаклі «Мой генерал» паводле рамана А. Ліханава (рэж. І. Лапцінскі). Выконваў эпізадычныя ролі ў спектаклях, чытаў выпускі навін і паступова загартоўваўся для стварэння ўласных пастановак. Праявіў сябе ў якасці рэжысёра пасля прыходу ў рэдакцыю «Беларуская маладзёжная». За аснову А. Вінярскі браў творы замежных аўтараў, сярод якіх А. К. Дойл, Р. Говард, С. Моэм, Ф. Дзюрэнмат і інш. Ставіў невялікія па фармаце спектаклі, якія выходзілі ў эфір у рубрыцы «Нядзельны трылер». У 1996 годзе прыйшоў працаваць рэжысёрам у рэдакцыю літаратурна-драматычнага вяшчання. Паставіў спектаклі «Крылаты кінжал» паводле Г. К. Чэстэртана і «Жоўты твар» паводле А. К. Дойля (ролю Шэрлака Холмса выканаў артыст Г. Маляўскі, ролю Ватсана — У. Кін-Камінскі). З 1996 года выступаў у якасці акцёра і кансультанта пастановачнай праграмы «Акно ў свет». Сыграў галоўную ролю ў спектаклі «Час дыназаўра» паводле п’есы драматурга Л. Шчэрбача (1999), ролю Сына-імянінніка ў спектаклі паводле п’есы «Маці і сын» фінскай пісьменніцы Э. Пенанен «Дзень нараджэння» (2000). У наступныя гады ў штодзённых рубрыках «Літаратурная анталогія» і «Бестселер» на канале «Культура» чытаў творы беларускіх і замежных аўтараў. Да 20-годдзя Чарнобыльскай катастрофы Алег Вінярскі паставіў спектакль «Ігнатаў рубеж» паводле п’есы В. Ткачова «Нехта ходзіць пад акном», галоўную ролю ў якім выканаў народны артыст СССР Г. Аўсяннікаў. У 2009 годзе ў эфіры Першага нацыянальнага канала трансліравалі прэм’еру спектакля «Пастка» паводле аповесці В. Быкава, праз год адбылася новая пастаноўка «Магнаты і сірата. Соф’я — княгіня Слуцкая» паводле твора У. Сыракомлі. У канцы 2012 года адбылася прэм’ера спектакля «Адгукніся, браце» паводле п’есы Г. Марчука пра творчае станаўленне Я. Коласа (рэжысёр — Алег Вінярскі). Алег Вінярскі запісаў больш за 35 аўдыёкніг[4]. Працуе на Беларускім тэлебачанні, здымаецца ў кіно, стварае ўласныя літаратурныя і тэатральныя праекты. З’яўляецца арганізатарам і мастацкім кіраўніком Тэатральнай майстэрні «Кніжыца», аўтарам і выканаўцам спектакляў «Песня маёй дарогі», «Ojczyzną moją jest muzyka» (паводле К. Галчынскага), «Між двух партрэтаў. Гогаль — Есенін: Захаваная сустрэча» і інш., пастаянным членам журы Міжнароднага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» (2005—2015). У 2010 годзе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі прыняў удзел у сцэнічнай кампазіцыі-трыпціху «Апостал», прысвечанай да 80-годдзя У. Караткевіча (мастацкі кіраўнік — Віктар Скарабагатаў). Стварае праграмы сумесна з піяністкай і мастацкім кіраўніком «Музычный Гасцёўні» Беларускай дзяржаўнай філармоніі Таццянай Старчанка[5]. Вядучы праграм Беларускага радыё
Пастаноўкі
Айчынная і замежная класіка
ПублікацыіВершаваны зборнік «Звукоряд» (2010) Праграмы Музычный Гасцёўні
Аўдыёдыскі
Фільмаграфія
УзнагародыЛаўрэат і дыпламант міжнародных радыё- і кінафэстаў у Маскве, Мінску, Глыбокім. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia