Альберт Альбертавіч Капыціч
Альберт Капыціч (нар. 12 чэрвеня 2002, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Смаргонь». Клубная кар’ераВыхаванец СДЮШАР «Белкард», у юнацкім узросце перайшоў у Акадэмію АБФФ, а ў 2018 годзе далучыўся да гродзенскага «Нёмана», дзе спачатку гуляў за юнацкую каманду, а з лета 2019 года пачаў выступаць за дубль. З лета 2021 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Нёмана». 22 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Мінскам» (4:0). У далейшым працягваў з’яўляцца на лаўцы запасных асноўнай каманды. У лютым 2022 года праходзіў прагляд у «Слуцку», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[2]. Замацаваўся ў аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2023 года арэнда была падоўжана[3]. У пачатку 2024 года стаў іграком «Смаргоні» на пастаяннай аснове. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia