Павел Сяргеевіч Селязнёў
Павел Селязнёў (нар. 11 чэрвеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь». Клубная кар’ераВыхаванец «Мінска», у 2017 годзе пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018—2019 гадах гуляў за «Мінск» у Юніёрскай лізе УЕФА, таксама з 2018 года стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. 28 ліпеня 2019 года дэбютаваў за «Мінск» у матчы Кубка Беларусі супраць бабруйскай «Белшыны» (3:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У пачатку 2020 года стаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам» і ў красавіку падпісаў кантракт з клубам. У дзяржынскай камандзе не меў трывалага месца ў складзе, пераважна выхадзіў на замену. Па выніках сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў у асноўным выхадзіць на замену. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Арсеналам»[3] і неўзабаве папоўніў склад «Ліды»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў лідскі клуб па заканчэнні сезона 2022. Са студзеня 2023 года трэніраваўся са «Смаргонню» і ў лютым 2023 года падпісаў кантракт з клубам[5]. У лютым 2024 года падоўжыў пагадненне са «Смаргонню»[6]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia