Артур Дзмітрыевіч Кузьміч
Артур Кузьміч (нар. 14 студзеня 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь» (у арэндзе з «Мінска»). Клубная кар’ераВыхаванец «Мінска», выступаў за юнацкія каманды клуба, з 2019 года пачаў гуляць за дубль. У канцы сезона 2021 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды клуба. 28 лістапада 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча са «Смаргонню» (0:1). У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду пінскай «Хвалі»[2]. Пакінуў «Хвалю» па заканчэнні арэнды ў снежні 2022 года[3]. У сакавіку 2023 года на правах арэнды далучыўся да віцебскага «Макслайна»[4]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[5]. У першай палове 2024 года выступаў за «Мінск», а ў ліпені 2024 года стаў іграком «Смаргоні»[6]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2019 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак не выхадзіў на поле. У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia