Андрэй Мікалаевіч Леўкавец
Андрэй Леўкавец (нар. 7 мая 1996, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь». Клубная кар’ераВыхаванец салігорскага «Шахцёра», дзе выступаў за дубль. Летам 2016 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ», якому па выніках сезона 2017 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2018 года падпісаў кантракт з «Баранавічамі»[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2019 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[3], гуляў там на працягу двух гадоў. У лютым 2021 года адправіўся на прагляд у сталічныя «Крумкачы» і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Стаў асноўным іграком каманды. У студзені 2022 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», а неўзабаве падпісаў кантракт з таджыкскім «Худжандам»[5]. У жніўні 2022 года перайшоў у «Мінск»[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 7 жніўня 2022 года ў матчы супраць мінскага «Дынама» (1:3), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[7]. У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у «Гомелі», бабруйскай «Белшыне» і прысталічнай «Іслачы», а ў сакавіку стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»[8]. Па выніках сезона 2023 з 13 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды, чым дапамог «Арсеналу» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[9]. У ліпені 2024 года пакінуў «Арсенал»[10] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[11]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia