Павел Андрэевіч Горбач
Павел Горбач (нар. 13 сакавіка 2000) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Смаргонь». Клубная кар’ераВыхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба. 6 мая 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы са «Слуцкам» (0:2). У сезоне 2018 працягваў гуляць за дубль, пры гэтым стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У кастрычніку і лістападзе 2018 года ўдзельнічаў у Юніёрскай лізе УЕФА. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4]. У 2019—2021 гадах працягваў гуляць за дубль і часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, аднак не здолеў замацавацца ў складзе. У лютым 2022 года пакінуў «Мінск»[5]. У маі 2022 года папоўніў склад «Смаргоні»[6]. Спачатку часцей выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, з кастрычніка стаў гуляць у стартавым складзе. Па выніках сезона 2022 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У маі 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. Міжнародная кар’ераУ 2016—2017 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia