Кірыл Васілевіч Леановіч
Кірыл Леановіч (нар. 21 красавіка 1998, Жодзіна) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь». Клубная кар’ераВыхаванец жодзінскага футбола, пачынаў выступаць за дубль мясцовага «Тарпеда-БелАЗ», аднак неўзабаве апынуўся ў структуры мінскага «Дынама». У другой палове 2016 года гуляў у арэндзе за «Ашмяны-БДУФК», аднак не выратаваў клуб ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2017 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», але беспаспяхова[3] і ў сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы-СТІ»[4]. У складзе «Смалявічаў-СТІ» звычайна выхадзіў на замену, дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5]. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6], аднак у пачатку 2019 года далучыўся да «Ліды» на трывалай аснове. Замацаваўся ў складзе каманды, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[7]. У жодзінскім клубе звычайна зрэдку выхадзіў на замену, выступаў за дубль, шмат прапусціў з-за траўм. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[8]. З чатырма галамі стаў другім бамбардзірам смаргонскай каманды ў сезоне, але не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смаргонь»[9], а ў лютым 2022 года па заканчэнні кантракта развітаўся і з жодзінскім клубам[10]. У сакавіку 2022 года папоўніў склад гродзенскага «Нёмана»[11]. Прапусціў пачатак сезона 2022 з-за траўмы, а пазней не здолеў замацавацца ў складзе. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[12] і неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[13]. Пакінуў «Іслач» па заканчэнні кантракта ў снежні 2022 года[14]. Са студзеня 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[15]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2023[16]. У лютым 2024 года стаў іграком «Смаргоні»[17]. Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia