Аляксей Сяргеевіч Шалашнікаў
Аляксей Шалашнікаў (нар. 22 сакавіка 2002, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Смаргонь» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»). Клубная кар’ераВыхаванец гродзенскай школы «Белкард», пазней навучаўся ў Акадэміі АБФФ. Пасля заканчэння акадэміі ў 2019 годзе далучыўся да барысаўскага БАТЭ, што выклікала незадаволенасць гродзенскага «Нёмана», які меў першачарговае права на іграка[2]. У БАТЭ стаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўнай камандай БАТЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым працягваў з’яўляцца ў стартавым складзе, часам заставаўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач»[4], аднак у студзені 2022 года зноў стаў трэніравацца з камандай, а ў лютым арэнда была падоўжана да канца 2022 года[5]. Але, у сакавіку 2022 года па пагадненні бакоў арэнднае пагадненне было прыпынена[6] і неўзабаве абаронца далучыўся да гродзенскага «Нёмана»[7]. У гродзенскім клубе выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі, за сезон 2022 правёў 10 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Беларусі. У снежні 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з БАТЭ[8], а ў студзені 2023 года на правах арэнды стаў іграком мазырскай «Славіі»[9]. Не замацаваўся ў складзе мазырскага клуба, правёў толькі адзін матч, і ў ліпені 2023 года пакінуў «Славію»[10]. Пасля стаў трэніравацца з дублем БАТЭ[11], аднак не быў заяўлены за каманду і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. У пачатку 2024 года трэніраваўся з БАТЭ, а ў сакавіку разарваў кантракт з клубам[12] і папоўніў склад гродзенскага «Нёмана»[13], пасля чаго неўзабаве адправіўся ў арэнду ў «Смаргонь»[14]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia