Аляксандр Генадзевіч Красноў
Аляксандр Красноў (нар. 14 лютага 1998, Жодзіна) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лакаматыва». Клубная кар’ераВыхаванец жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з 2014 года пачаў прыцягвацца да дубліруючага складу, дзе пазней замацаваўся. З 2015 года стаў таксама трапляць у заяўку асноўнай каманды. 21 верасня 2016 года дэбютаваў за «Тарпеда-БелАЗ» у матчы Кубка Беларусі супраць «Віцебска» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У 2017 годзе трывала гуляў за дубль і забіў 11 галоў, двойчы выйшаў на поле ў складзе асноўнай каманды ў Кубку Беларусі. 14 красавіка 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам»[3], дзе стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе. У студзені 2019 года па заканчэнні арэнды зноў стаў трэніравацца з жодзінскай камандай[4]. У першай палове 2019 года выступаў за дубль «Тарпеда-БелАЗ», а ў ліпені, не маючы практыкі ў асноўнай камандзе, зноў адправіўся ў арэнду ў «Смалявічы»[5], дзе звыйчайна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У лютым 2020 года стаў іграком «Смаргоні»[7]. У жніўні 2020 года перайшоў у «Маладзечна»[8]. У лютым 2021 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[9]. У складзе каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года па паганенні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі»[10] і хутка папоўніў склад рагачоўскага «Макслайна»[11]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, у верасні і кастрычніку адсутнічаў з-за траўмы. У сакавіку 2023 года стаў іграком клуба «Жодзіна-Паўднёвае»[12]. З пачатку 2024 года трэніраваўся з гомельскім «Лакаматывам» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[13]. Міжнародная кар’ераУ 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia