Аляксей Аляксеевіч Бірылёў
Аляксей Аляксеевіч Бірылёў (16 сакавіка 1844—1915) — расійскі адмірал. З дваран, праваслаўны, без нерухомай маёмасці. Скончыў Марскую вучэльню, праслухаў курс лекцый у Мікалаеўскай марской акадэміі. 1859 — служба на флоце: гардэмарын, мічман, лейтэнант, капітан-лейтэнант, капітан 2-га рангу, капітан 1-га рангу. Камандаваў мінаносцам, потым кліперам.
1905 — 8 мая атрымлівае прызначэнне камандавалым флотам Ціхага акіяна, але прыбыў ва Уладзівасток ужо пасля разгрому флоту пры Цусіме. З 29 чэрвеня 1905 па студзень 1907 — марскі міністр Расіі. 3 лістапада 1905 г. прызначаны членам Дзяржаўнага савета, у складзе якога прабыў да скону ў 1915 годзе, знаходзіўся ў групе правых. Бірылёў пачынае рэформы на флоце
Аляксей Аляксеевіч сабраў вялікую для таго часу калекцыю расійскіх і замежных ордэнаў (у колькасці 29 штук), якімі быў узнагароджаны асабіста, для чаго імкнуўся ўдзельнічаць у сяброўскіх візітах ваенных караблёў у розныя краіны. Архіў адмірала А. А. Бірылёва захоўваецца ў архіве ВМФ, справа 293; 1846—1916. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia