Павел Васільевіч Чычагаў
Павел Васільевіч Чычагаў (руск.: Павел Васильевич Чичагов; 8 ліпеня 1767, Санкт-Пецярбург — 1 верасня 1849, Со) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Расійскай імперыі[1][2]. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і марскога афіцэра Васілія Чычагава. У 1779 годзе пачаў ваенную службу сяржантам Праабражэнскага лейб-гвардыі палка. У 1782 годзе быў узведзены ў паручнікі і прызначаны ад’ютантам да свайго бацькі, тады ўжо віцэ-адмірала. З мая 1782 года па кастрычнік 1784 года ўдзельнічаў у плаванні эскадры караблёў Балтыйскага флоту з Кранштата ў Міжземнае мора і назад. У 1783 годзе атрымаў пасля іспыту чын лейтэнанта флота. У красавіку 1787 года Чычагаў, ужо як капітан-лейтэнант, прызначаны старшым афіцэрам на карабель «Езекііль». У складзе эскадры хадзіў у рэйс да вострава Борнхальм. Затым накіраваны да свайго бацькі ў Санкт-Пецярбург. Прымаў удзел у руска-шведскай вайне (1788-1789). Тады, у красавіку 1789 года, Павел Васільевіч стаў капітанам 2-га рангу і атрымаў у падпарадкаванне карабель «Расціслаў». Пабываў у бітвах ля вострава Эланд у ліпені 1789 года, а вясной-летам наступнага года ў Выбарга і Рэвеля. У бітвах паказаў сябе выдатным камандзірам, атрымаў званне капітана 1-га рангу, таксама ён быў узнагароджаны шпагай з надпісам «За адвагу». У 1792—1793 гадах удасканальваў сваю адукацыю ў Вялікабрытаніі, па вяртанні камандаваў караблямі «Сафія Магдаліна» і «Рэтвізан». У 1796 годзе атрымаў чын капітана брыгадзірскага рангу. У верасні 1797 года новы імператар Павел I звольніў Паўла Чычагава ў адстаўку, але ў 1799 годзе вярнуў яго на службу, зрабіў контр-адміралам і прызначыў камандуючым дапаможнай эскадрай, якая прымала ўдзел у вайне другой кааліцыі супраць рэвалюцыйнай Францыі. З 1801 года Павел Чычагаў знаходзіўся ў свіце імператара Аляксандра I. З 1802 года ён на кіруючых пасадах у Марскім міністэрстве Расійскай імперыі, павышаны да віцэ-адмірала. У ліпені 1807 года Павел Чычагаў атрымаў чын адмірала і быў прызначаны міністрам марскіх сіл, час яго кіраўніцтва адзначаны шырокімі пераўтварэннямі і паляпшэннямі ў рускім флоце. Член Дзяржаўнага савета (1807—1809 і 1811—1834). У 1809 годзе праз пастаянныя канфлікты з іншымі міністрамі і чыноўнікамі ўнутры ведамства Чычагаў бярэ замежны адпачынак і міністэрствам з гэтага моманту ўжо, фактычна, не кіруе. Афіцыйна ён вызвалены ад пасады міністра толькі ў 1811 годзе. З красавіка 1812 года — ён галоўнакамандуючы Дунайскай арміяй, галоўны начальнік Чарнаморскага флота і генерал губернатар Малдавіі і Валахіі (гістарычная назва тэрыторыі на поўдні Румыніі, паміж Карпацкімі гарамі і ракой Дунай). Падчас французска-рускай вайны (1812) кіраваў пераследам Напалеона па тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пасля пераправы французаў праз Бярэзіну абвінавачаны ў няздольнасці перагарадзіць непрыяцелю шлях да адступлення. У 1814 годзе ён быў вызвалены ад усіх пасад, але застаўся членам Дзяржсавета. У 1814 годзе назаўжды з’ехаў за мяжу, жыў у Італіі і Францыі. Выключаны з Дзяржсавета і звольнены са службы ў 1834 годзе[2][3][4]. Узнагароды
Сям’яПавел Чычагаў быў жанаты з дачкой адмірала англійскага флоту Лізаветай Пробі, якая памерла ў 1811 годзе. Ад іх шлюбу, заключанага ў 1799 годзе, нарадзіліся тры дачкі[2]. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia