Дзмітрый Фёдаравіч Усцінаў
Дзмі́трый Фё́даравіч Усці́наў (17 (30 кастрычніка) 1908, Самара — 20 снежня 1984, Масква) — савецкі палітычны і ваенны дзеяч. Скончыў Ленінградскі ваенна-механічны інстытут (1934). З 1934 інжынер-канструктар НДІ, начальнік бюро эксплуатацыі і доследных работ завода, намеснік галоўнага канструктара, дырэктар завода. З 1941 наркам, з 1946 міністр узбраення СССР. З 1953 міністр абароннай прамысловасці СССР. З 1957 намеснік старшыні, з 1963 першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР і старшыня Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі. Сакратар ЦК КПСС у 1965—76. З 1976 міністр абароны СССР. Член ЦК КПСС з 1952. Член Палітбюро ЦК КПСС з 1976 (кандыдат у члены Прэзідыума ЦК з 1965, кандыдат у члены Палітбюро ЦК з 1966). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—50, з 1954. Маршал Савецкага Саюза (1976), двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1942, 1961), Герой Савецкага Саюза (1978). Літаратура
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia