Сяргей Леанідавіч Сакалоў
Сяргей Леанідавіч Сакалоў (18 чэрвеня (1 ліпеня) 1911, Еўпаторыя — 31 жніўня 2012, Масква[5]) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1978), Герой Савецкага Саюза, у 1984—1987 гг. — Міністр абароны СССР. БіяграфіяСкончыў Горкаўскае бранятанкавае вучылішча ў 1934 годзе, Ваенныя акадэміі бранятанкавых і механізаваных войск (1947) і Генштаба (1951). У Чырвонай Арміі з 1932 года. З 1934 года ў танкавых войсках на Далёкім Усходзе, удзельнік баёў на возеры Хасан (1938). У Вялікую Айчынную вайну начальнік штаба ўпраўлення камандуючага бранятанкавымі і механізаванымі войскамі 32-й арміі (1944). З 1947 года камандзір танкавага палка, начальнік штаба танкавай дывізіі, з 1952 года камандзір механізаванай дывізіі, потым начальнік штаба і камандзір аб'яднання. У 1960-64 гадах начальнік штаба — 1-ы намеснік камандзіра войскамі Маскоўскай ваеннай акругі. З 1964 года 1-ы намеснік камандзіра, з 1965 года камандзір войскамі Ленінградскай ваеннай акругі. З 1967 года 1-ы намеснік міністра, у 1984-87 гадах міністр абароны СССР. Зноскі
Літаратура
СпасылкіСяргей Леанідавіч Сакалоў на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia